ЗАГС

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Галоўнае ўправўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў загса

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя наведвальнікі сайта!
Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ушацкага раённага выканаўчага камітэта рады вітаць вас на нашай старонцы

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел загса) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Ушацкі райвыканкам) і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.


Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Ушацкаму райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Віцебскі аблвыканкам).

 

Наш адрас: 211524, вул. Савецкая, д. 18, г.п. Ушачы, Віцебская вобласць.

Рэжым работы:

аўторак, чацвер, пятніца, субота – з 8.00 да 17.00 гадзін,
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін;
Серада – з 11.00 да 20.00 гадзін, абедзены перапынак з 15.00 да 16.00 гадзін.
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Тэлефон: 8 (02158) 5-17-20.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы можа быць праведзена ў нядзелю (па асобным распараджэнні).

Структура аддзела ЗАГС Ушацкага райвыканкама

Начальнік аддзела загса – Стукалава Аляксандра Яўгеньеўна
Тэлефон: (8-02158) 5-17-20, кабінет № 1

Прыём заяў грамадзян і іншых зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ажыццяўляе:

начальнік аддзела загса Стукалава Аляксандра Яўгеньеўна (каб. 1, тэл. 5-17-20);
у перыяд часовай адсутнасці начальніка аддзела загса – галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Родчанка Кацярына Мікалаеўна (каб. 1, тэл. 5-17-20)

Прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляе:

начальнік аддзела загса Стукалава Аляксандра Яўгеньеўна кожны першы чацвер месяца з 8.00 да 13.00 гадзін (каб. № 1, тэл. 5-17-20);
у перыяд часовай адсутнасці начальніка аддзела загса яе функцыі ажыццяўляе галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Родчанка Кацярына Мікалаеўна (каб. № 1, тэл. 5-17-20).

У аддзеле загса арганізаваны прыём грамадзян па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, якія могуць быць зроблены пры асабістым звароце або па тэлефоне 8 (02158) 5-17-20 штодня ў рабочыя дні аддзела загса.

Адказнай асобай за прыём заяў па адміністрацыйных працэдурах, папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём з'яўляецца начальнік аддзела загса Стукалава Аляксандра Яўгеньеўна.

Аддзел загса ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак зацікаўленых асоб на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загса, тэл. 5-17-20.

АДДЗЕЛ ЗАГСА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ГРАМАДЗЯН НА РЭГІСТРАЦЫЮ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ ПА ТЭЛЕФОНЕ 8 (02158) 5-17-20

АДДЗЕЛ ЗАГСА УШАЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ЎРАЧЫСТУЮ РЭГІСТРАЦЫЮ ШЛЮБУ Ў НЯДЗЕЛЬНЫЯ ДНІ


Парадак падачы (напрамку) зваротаў

Пісьмовыя звароты па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела загса Ушацкага райвыканкама, накіроўваюцца ва Ушацкі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 211524, г.п. Ушачы, вул. Ленінская, 12.

Электронныя звароты па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела загса Ушацкага райвыканкама, падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. ( ссылка сайт обращения.бел).

Парадак накіравання электронных зваротаў пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (ссылка http://ushachi.vitebsk-region.gov.by/ru/elect_obr/ )

Звяртаем Вашу ўвагу, што найменне дзяржаўнага органа, якому мусіць быць адрасаваны электронны зварот, - Ушацкі раённы выканаўчы камітэт. Потым зварот перадаецца для разгляду па сутнасці па кампетэнцыі.

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ОРГАНЫ,
якія курыруюць дзейнасць аддзела загса

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
220004, г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10
рэжым працы: панядзелак - пятніца: з 9-00 да 18-00, перапынак на абед з 13-00 да 14-00.
Выхадныя дні - субота, нядзеля.
(падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)
www.minjust.gov.by
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЮСТЫЦЫІ
ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
210015, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18
рэжым працы: панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13-00 да 14-00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
(падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)
https://vitglavjust.by/bel/
УШАЧСКІ РАЙОННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
211524, Віцебская вобласць, г.п. Ушачы, вул. Ленінская, д. 12
тэл. прыёмнай 8 02158 5 86 45
рэжым працы: панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13-00 да 14-00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
(падпарадкаванасць па агульных пытаннях)

ushachi.vitebsk-region.gov.by

Асноўныя задачы аддзела загса

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзела загса Ушацкага райвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. №200

Аплата паслуг

Група архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Вытрымка з Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі, якія аказваюцца аддзелам загса Ушацкага райвыканкама 

Аб устанаўленні памеру базавай велічыні

Легалізацыя

Анкета па ацэнцы якасці паслуг па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у аддзеле загса Ушацкага райвыканкама