Галоўная / Гасцям / Турызм

Турызм

Ушацкі раён

Ушачы – гарадскі пасёлак у цэнтры Віцебскай вобласці.

Упершыню ў пісьмовых крыніцах мястэчка згадваецца ў 1458 годзе. У 1758 г. мястэчка Ушачы атрымала Магдэбургскае права і герб з выявай святога Лаўрэнція ў белым полі ля залатой ракі.

У 1924 годзе Ушачы становяцца цэнтрам раёна, а ў 1938-м атрымліваюць статус гарадскога пасёлка.

У невялікім па тэрыторыі Ушацкім раёне знаходзіцца больш за 170 вялікіх і малых азёр, 18 малых і сярэдніх рэк. Кожнае возера непаўторна і ўнікальна сваёй асаблівай прыгажосцю і зачараваннем.

У дзясятку самых глыбокіх азёр Беларусі ўваходзяць азёры Ушаччыны – Вечалле і Трашча, па звілістасці берагавой лініі возера Оталава займае другое месца ў Рэспубліцы Беларусь. Упрыгожваннем у скарбонцы прыроды Ушацкага раёна з’яўляюцца рэспубліканскія гідралагічныя азёрныя заказнікі ”Крывое“ і ”Белае“, а таксама заказнікі мясцовага значэння ”Чарсцвяцкі“, ”Вечалле“, ”Глыбочанскі“, заказнік ”Даліна ракі Ушачы“ і помнік прыроды мясцовага значэння – мінеральныя крыніцы ”Баркаўшчына“.

На тэрыторыі Ушацкага раёна размешчана 37 аб’ектаў унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны: 2 з іх мае другую катэгорыю каштоўнасці і 35 – трэцюю катэгорыю.

Значнымі турыстычнымі аб’ектамі з’яўляюцца:

– Мемарыяльны комплекс ”Прарыў“ (помнік партызанскай славы);
– ”Сядзіба-музей Васіля Быкава“ ў вёсцы Бычкі;
– Хата-музей Петруся Броўкі ў вёсцы Пуцілкавічы;
– Дом і магіла Рыгора Барадуліна, г.п. Ушачы;
– Помнікі-бюсты народным пісьменніку і паэту Беларусі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну;
– Установа культуры ”Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Я. Лабанка“;
– Месца партызанскага аэрадрома на возеры Вечалле.

Архітэктурная спадчына прадстаўлена такімі аб’ектамі, як:

* Касцёл святой Веранікі ў вёсцы Селішча (пач. XVIII ст.);
* Стрэчанская царква ў вёсцы Мосар (сяр. XIX ст.);
* Касцёл святога Лаўрэнція (пач. XX ст.);
* Сядзібны дом Грабніцкіх і фрагменты парку ў аграгарадку Арэхаўна (XIX ст.);
* Сядзібны дом маёнтка ”Малыя Дольцы“ ў вёсцы Новае жыццё.

Ушачына – край літаратурных геніяў:

* Барадулін Р. І. (паэт, эсэіст, перакладчык);
* Броўка П. У. (пісьменнік, паэт, перакладчык, драматург, публіцыст);
* Быкаў В. У. (пісьменнік і грамадскі дзеяч);
* Лось Е. Я. (савецкая паэтка);
* Вярыга-Дарэўскі А.І. (пісьменнік-дэмакрат, паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры) і многія іншыя.

Месцам аздараўлення з’яўляецца санаторый ”Лясныя азёры“, дзе можна адпачыць ад гарадской мітусні і аздаравіцца на мінеральных крыніцах з векавой гісторыяй. Асноўная характарыстыка – экалагічна чыстая прыродная зона, маляўнічы сасновы бор, чароўна свежае паветра і блізкасць вадаёмаў.

Атрымаць асалоду ад цішыні і краявідаў Ушацкага краю можна наведаўшы экасцежку і дэндрапарк ДЛГУ ”Ушацкі лясгас“, дзе не толькі можна ўбачыць прыгажосць прыроды, але і пазнаёміцца з традыцыямі і легендамі нашых продкаў на «Этнасцежцы».

Спыніцца і адпачыць ад гарадской мітусні можна ў аграэкасядзібах: ”Апельсін“, ”Бераг мары“, ”Дольчэ Віта“, ”Марусіна хата“, ”Мядзведжая сіла“, ”Мікалаеўскі пасад“, ”Павульская гасціннасць“, ”Рыбакова хата“, ”Ціханяты“, ”У Міхалыча“. Гэтак жа для начоўкі маюцца калектыўныя сродкі размяшчэння, водна-аднаўленчы цэнтр.

Агледзеўшы выдатныя мясціны, пазнаёміўшыся з гісторыяй раёна, даведаўшыся пра знакамітых землякоў, аздаравіўшыся на мінеральных крыніцах ”Баркаўшчына“ і нацешыўшыся прыгажосцю прыроды, можна актыўна адпачыць, наведаўшы фізкультурна-спартыўны комплекс ”Юнацтва-Ушачы“. На 1 паверсе размяшчаюцца басейн на 4 дарожкі даўжынёй па 25 метраў, глыбінёй ад 120 да 170 см, што адпавядае патрабаванням Міжнароднай федэрацыі плавання. Басейн абсталяваны аквастэпамі, нудламі для плавання, уцяжарвальнікамі, для заняткаў акваэробікай.

Універсальная спартыўная зала з трыбунамі на 228 пасадачных месцаў. У гэтай жа зале абсталяваны скаладром вышынёй 11 м.

На 2 паверсе – трэнажорная зала памерам 315 м2, абсталяваны сучаснымі сілавымі трэнажорамі, гантэльным радам і штангамі, якія распрацаваны і выраблены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Трэнажоры забяспечваюць развіццё мышачнай сістэмы чалавека, дэталёвую прапрацоўку асобных груп цягліц. У кардыёзоне ўстаноўлены бегавыя дарожкі, эліпсоіды, велатрэнажоры.

Ёсць зала для заняткаў шэйпінгам, зала для барацьбы, дзіцячы пакой.

Ну а каб цалкам пагрузіцца ў свет традыцыйнай беларускай кухні, неабходна пакаштаваць тыя самыя ”Клецкі з душамі“ ў аб’ектах харчавання Ушацкага раёна: рэстараны ”Купалінка“ і ”Ландыш“, кафэ ”Папараць-кветка“, ”TIME OUT“, ”Ежа і кава“, ”Класіка“, крама ”Кулінарыя“.

Прыязджайце на Ушаччыну!

#УшачыВабіць