Галоўная / Улада

Улада

Старшыня райвыканкама
Садоўскі С.С.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, падведамаснымі райвыканкаму арганізацыямі. Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, узаемадзеянне з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і Ушацкім раённым Саветам дэпутатаў. Пытанні бюджэту і фінансаў, падбору і расстаноўкі кадраў, абароны і дзяржаўнай бяспекі, работы праваахоўных органаў, кантрольнай і аналітычнай дзейнасці.

Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел унутраных спраў;
фінансавы аддзел;
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (у частцы пытанняў падбору і расстаноўкі кадраў);
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама (у частцы правядзення масавых мерапрыемстваў, арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах);
група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
галоўны спецыяліст райвыканкама (пытанні рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і мабілізацыйнай работы).

Пытанні дзейнасці:

сельскіх выканаўчых камітэтаў;
пракуратуры Ушацкага раёна;
суда Ушацкага раёна;
адасобленай групы Ушацкага раёна ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў;
Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
аддзялення па ахове аб’ектаў у п.г.т. Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтва:

саветам па пытаннях каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры райвыканкаме;
Міжведамасным экспертна-каардынацыйным саветам па турызме пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі дзяржаўных грамадзянскіх служачых райвыканкама;
раённай камісіяй для атэстацыі кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый раённай камунальнай уласнасці;
камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.

Першы намеснік старшыні -
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы
і харчаванні райвыканкама
Ладнова Ю.М.

Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, харчовых рэсурсаў, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, аховы і выкарыстання жывёльнага і расліннага свету, шэфскай дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям, развіцця рыбнай галіны ў раёне.

Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама,
аддзел землеўпарадкавання райвыканкама.

Пытанні дзейнасці:

камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Глыбачаны»;
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Вялікадалецкае»;
унітарнага прадпрыемства «Сафійскія дары»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Дземянец»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Ільюшынскі»;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 237 у г.п. Ушачы Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»;
Ушацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ушацкі лясгас»;
Ушацкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Ушацкім раёне дзяржаўнай установы «Віцебская дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
лячэбна-прафілактычнай установы «Ушацкая ветэрынарная станцыя»;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых» упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама;
субъектаў малога бізнесу сельскагаспадарчай галіны;
садоўніцкага таварыства «Дружба»;
адасобленага падраздзялення Ушацкага раёна Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза;
галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва:

рабочай групай для ажыццяўлення праверкі наяўнасці спрыяльных умоў для ажыццяўлення платнага аматарскага рыбалоўства;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў па прадастаўленні ў арэнду рыбалоўных угоддзяў фонду запасу;
камісіяй па падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак;
камісіяй па прыёмцы-перадачы рэкультываваных земляў;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў на права нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства;
раённай камісіяй па вызначэнні страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам, землеўладальнікам, арандатарам і ўласнікам адабраннем зямельных участкаў;
камісіяй па аказанні дапамогі дзікай жывёле.

Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.

Замяшчае старшыню райвыканкама ў выпадках яго адсутнасці ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў.


Намеснік старшыні райвыканкама
Хамёнак В.Л.

Пытанні эканомікі, прамысловасці, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, статыстыкі і аналізу, падатковай і цэнавай палітыкі, страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва і інавацыйнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна), спажывецкай кааперацыі, працы, зарабатнай платы, таргоўлі і паслуг, стабілізацыйных фондаў тавараў, бытавога абслугоўвання насельніцтва, сувязі і інфарматызацыі, лічбавага развіцця, каштоўных папер, абароны правоў спажыўцоў, каштоўных металаў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, аховы працы і тэхнікі бяспекі, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, узаемадзеяння з саветам аграпрамысловага комплексу, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы таргоўлі, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, сувязі, ажыццяўляе кантроль за працай аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу ў раёне.

Каардынуе развіццё гандлю, бытавога абслугоўвання, мерапрыемстваў у галіне энергазберажэння, аплаты, стымулявання аплаты працы.

Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел эканомікі;
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва);

Пытанні дзейнасці:

аддзела статыстыкі Ушацкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
аддзела аказання страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Лепельскім раёне;
аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 221 у г.п. Ушачы адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 34 г.п.Ушачы Наваполацкага філіяла РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 37 в. Сарочына Наваполацкага філіяла РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»;
філіяла «Ушацкі» закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт»;
участка Ушачы Полацкага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
Ушацкага ўчастка электрасувязі Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;
Ушацкага бюро Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства;
індывідуальных прадпрымальнікаў;
суб’ектаў малога бізнесу прамысловай, гандлёвай і бытавой галіны;
раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях;
галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва:

камісіяй па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ушацкага раёна;
камісіяй па плацяжах і разліках пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай камісіяй па кантролі за выкананнем устаноўленых параметраў па росце заработнай платы і забеспячэннем своечасовай яе выплаты;
камісіяй па стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану арганізацый і ўрэгуляванні неплацежаздольнасці пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй па фарміраванні пераліку ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
камісіяй па разглядзе зваротаў аб змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, якія поўнасцю выплачваюцца ў раённы бюджэт пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
Ушацкай раённай камісіяй па ахове працы;
Ушацкай раённай камісіяй па праверцы ведаў кіраўнікоў і членаў камісій арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, па пытаннях аховы працы;
мабільнай групай па пытаннях аховы працы райвыканкама;
рабочай групай па рэалізацыі на тэрыторыі Ушацкага раёна праекта «Васільковы край 2» на 2024 – 2025 гады;
камісіяй па абслугоўванні адчужаемай нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ушацкага раёна.

Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.


Намеснік старшыні райвыканкама
Ягораў Г.М.

Пытанні правядзення выбараў і рэферэндумаў, арганізацыі работы з рэзервам кадраў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, дэмаграфічнай бяспекі, занятасці, узаемадзеяння з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, рэлігійнымі, палітычнымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, нацыянальнымі грамадскімі аб’яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі сацыяльна-культурнай накіраванасці, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, фізічнай культуры і спорту. Каардынуе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі і друку, галіновых прафсаюзаў, арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, карупцыі і наркаспажывання.

Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту.

Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва);
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (акрамя пытанняў падбору і расстаноўкі кадраў);
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
аддзел па адукацыі;
сектар культуры;
сектар спорту і турызму.

Пытанні дзейнасці:

установы «Рэдакцыя газеты «Патрыёт» Ушацкага раёна»;
установы аховы здароўя «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца»;
цэнтральнай аптэкі № 65 Ушацкага раёна Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Фармацыя;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
медыцынскага склада ў г.п. Ушачы ўстановы аховы здароўя «Віцебская база захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці»;
дзяржаўнай установы культуры «Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці імя Г.М.Гарбука»;
дзяржаўнай установы культуры «Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
установы культуры «Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е. Лабанка»;
дзяржаўнай установы адукацыі «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў імя Д.У.Крупені»;
устаноў адукацыі раёна;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
дзяржаўнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ушацкага раёна»;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»;
Ушацкага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і іншых моладзевых арганізацый;
даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый «Лясныя азёры»;
Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Ушацкай раённай арганізацыі «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
Ушацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый»;
навучальна-спартыўнай установы «Ушацкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»;
установы «Турыстычны інфармацыйны цэнтр Ушацкага раёна»;
галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва:

камісіяй па вызначэнні стажу дзяржаўнай службы работнікаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
раённай камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама;
раённай прызыўной камісіяй;
міжведамаснай раённай камісіяй па прафілактыцы венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі;
раённым штабам добраахвотных дружын;
камісіяй па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
саветам па дэмаграфічнай бяспецы Ушацкага раёна;
рабочай групай па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн;
наглядальнай камісіяй;
саветам грамадскага пункта аховы правапарадку ў г.п. Ушачы;
каардынацыйным саветам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
грамадскай камісіяй па пытаннях захавання службовай этыкі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй для высвятлення наяўнасці маёмасці ў асобы, якая мае патрэбу ў апецы (папячыцельстве);
камісіяй садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай рабочай камісіяй па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый;
грамадскай назіральнай камісіяй па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
міжведамасным саветампа аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту;
эвакуацыйнай камісіяй пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце.

Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.


Намеснік старшыні райвыканкама
Цімафееў Д.П.

Пытанні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, арганізацый транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, водазабеспячэння, планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання населеных пунктаў, гасцініц, тэрытарыяльнай абароны, фарміравання тэрытарыяльных войскаў, перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, надзвычайных сітуацыях, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, утылізацыі адходаў. Выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, ажыццяўляе кантроль за стварэннем умоў развіцця прыдарожнага сэрвісу (у частцы будаўніцтва).

Курыруемае структурнае падраздзяленне райвыканкама:

аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пытанні дзейнасці:

унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна;
філіяла Ушацкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 105 КУП «Віцебскаблдарбуд»;
Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі № 374 ДЭУ № 37 РУП «Віцебскаўтадар»;
Ушацкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Полацкгаз» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»;
участка г.п. Ушачы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г.Наваполацка» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаблаўтатранс»;
Ушацкага раёна электрычных сетак філіяла «Полацкія электрычныя сеткі» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
Ушацкага цэха ўльтракароткахвалевых радыёстанцый Віцебскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання;
Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»;
Ушацкага ўчастка Полацкага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблтоп»;
Ушацкай раённай энергагазінспекцыі філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд»;
Ушацкага вытворча-збытавага ўчастка энергазбыту Полацкага аддзялення філіяла «Энергазбыт» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага бюро пры Ушацкім райвыканкаме;
камунальнага унітарнага будаўнічага прадпрыемства «Ушацкая ПМК-66»;
рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;
жыллёва-будаўнічых кааператываў;
суб’ектаў малога бізнесу будаўнічай галіны;
прыватызацыі жылля і індэксацыі жыллёвых квот;
галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва:

камісіяй для прыёмкі індывідуальных жылых дамоў у эксплуатацыю;
камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях пры райвыканкаме;
камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
камісіяй па выбары месца размяшчэння зямельных участкаў, у тым ліку па фарміраванні зямельных участкаў для правядзення аўкцыёнаў;
камісіяй па вызначэнні памеру кампенсацыі часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах;
камісіяй па правядзенні абследавання жылых памяшканняў, замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
пастаянна дзейнай камісіяй па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету ва Ушацкім раёне;
міжведамаснай раённай камісіяй па прызнанні жылых памяшканняў непрыдатнымі для пражывання або не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да жылых памяшканняў;
камісіяй для вызначэння памеру частковай кампенсацыі сродкаў грамадзянам пры падключэнні новых спажыўцоў прыроднага газу;
камісіяй па пытанні набыцця шматдзетнымі сем’ямі жылых памяшканняў на другасным рынку жылля за кошт дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў або аднаразовых субсідый;
камісіяй па абследаванні стану жылых дамоў;
камісіяй для абследавання самавольных пабудоў;
камісіяй для падрыхтоўкі некаторых рашэнняў выканкама ў адносінах да капітальных пабудоў;
камісіяй для прыёмкі выкананых работ па пераўладкаванні і (або) перапланіроўцы;
камісіяй па вызначэнні памеру кампенсацыі часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні эксплуатуемага жыллёвага фонду.

Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.

Кіраўнік справамі -

начальнік упраўлення справамі райвыканкама
Баратынскі Д.А.


Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, апарата Ушацкага раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства, ажыццяўлення ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных даных і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія стаяць на балансе райвыканкама, выканальніцкай дысцыпліны і прыняцці рашэнняў аб зняцці даручэнняў з кантролю, удасканаленні структуры і штатнага раскладу райвыканкама. Работа па вядзенні спецыяльнага справаводства ў райвыканкаме.

Адказны за выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Правядзенне юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў райвыканкама.

Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:

кіраванне справамі;
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
юрыдычны сектар.

Пытанні:

удасканалення форм і метадаў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, рэгламенту, справаводства;
каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння мерапрыемстваў райвыканкама;
арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў;
зместу і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый райвыканкама;
жыллёва-бытавыя;
аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады.

Кіраўніцтва:

адміністрацыйнай камісіяй райвыканкама;
экспертнай камісіяй райвыканкама;
кваліфікацыйнай камісіяй па прысваенні класаў і разрадаў вадзіцелям аўтамабіляў;
камісіяй па ацэнцы маёмасці;
атэстацыйнай камісіяй па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый спецыялістам Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
кваліфікацыйнай камісіяй па прысваенні разрадаў прыбіральшчыкам
памяшканняў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
камісіяй па спісанні маёмасці.

Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.