АДРАС:
211524, в. Градзянец, вул. Цэнтральная, 3Б, Ушацкі раён Віцебскай вобласці
РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
Панядзелак-пятніца з 8.00 ч. да 13.00 ч., з 14.00 ч. да 17.00 ч.
Абедзенны перапынак з 13.00 ч. да 14.00 ч.
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян з заявамі аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (аказанне ДАСД), за выключэннем ажыццяўляных у адносінах да сваіх работнікаў:
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Серада з 8.00 да 20.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ:
| Дырэктар |
Коршун Кацярына Васільеўна |
Тэл. 5 28 47 |
|
Намеснік дырэктара |
Ізмайловіч Вольга Аляксандраўна |
Тэл. 5 02 69 |
|
Галоўны бухгалтар |
Пятроўская Святлана Віктараўна |
Тэл./факс 5 00 32 |
|
Юрысконсульт |
Струй Валянціна Віктараўна |
Тэл. 5 75 50 |
Мэтамі дзейнасці Цэнтра згодна са Статутам з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Ушацкага раёна:
арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.
Асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці Цэнтра згодна са Статутам з'яўляюцца:
удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Ушацкага раёна;
дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
задавальненне патрэбнасцей грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік сацыяльных паслуг, што аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218;
прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнню заснавальніка;
ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676;
удзел у вызначэнні патрэбнасці інвалідаў у сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі, а таксама ў падборы мерапрыемстваў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі і ацэнцы іх выканання;
удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ў Цэнтр;
правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, на тэрыторыі Ушацкага раёна;
выяўленне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі ў сям'і пры аказанні сацыяльных паслуг;
удзел у мерапрыемствах па ўстараненню прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэння неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі ў сям'і;
удзел у прафілактычных мерапрыемствах па супрацьдзеянні хатняму гвалту;
прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;
падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці Цэнтра;
вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага досведу сацыяльнага абслугоўвання;
падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання; забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў Цэнтра;
арганізацыя аптымальнай працягласці работы аддзяленняў, якія забяспечваюць дзённае знаходжанне інвалідаў, з улікам патрэбнасцей атрымальнікаў сацыяльных паслуг;
складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці Цэнтра;
аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
прыцягненне сродкаў дабрачынных арганізацый, іншых юрыдычных і фізічных асоб для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра;
забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў Цэнтра, правядзенне работы па стварэнню кадравага рэзерву, атэстацыі кадраў, ажыццяўленне прагназавання і перспектыўнай патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах;
Цэнтр мае права ажыццяўляць дзейнасць, неабходную для яго статутных мэт, якая прыносіць даходы.
Дзейнасць, для ажыццяўлення якой патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія), ажыццяўляецца Цэнтрам пасля яго (яе) атрымання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
рэалізацыя дзяржаўнай сямейнай палітыкі;
рэалізацыя на тэрыторыі Ушацкага раёна дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі па прадастаўленні сацыяльных ільгот і гарантый інвалідам;
Цэнтр мае права ажыццяўляць іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.