Сельскія Саветы дэпутатаў.
Сельскія выканаўчыя камітэты
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Ушацкага раёна:
7 сельсаветаў (Вялікадолецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі), у межах якіх у парадку, устаноўленым заканадаўствам, створаны і дзейнічаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў і выканаўчыя і распарадчыя органы.
У раёне 254 сельскіх населеных пункты. Раённы цэнтр - гарадскі пасёлак Ушачы.
Задачы і функцыі сельскіх Саветаў дэпутатаў
Сельскія Саветы дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі, якія ствараюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання.
Сельскія Саветы дэпутатаў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства, у сваёй дзейнасці зыходзяць з інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, і агульнадзяржаўных інтарэсаў, удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы падведамаснай ім тэрыторыі, уносяць па іх прапановы ў вышэйстаячыя органы.
Сельскія Саветы дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
уносяць у Савет і выканкам базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян;
уносяць у Савет базавага ўзроўню прапановы аб памерах адлічэнняў ад мясцовых падаткаў і збораў, сумах датацый у бюджэты першаснага ўзроўню;
узаемадзейнічаць са сродкамі масавай інфармацыі, забяспечваць іх інфармацыяй аб дзейнасці Саветаў першаснага ўзроўню, садзейнічаюць рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі на адпаведнай тэрыторыі;
вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
зацвярджаюць палажэнне об аднаасобным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
у выпадку, прадугледжаным абзацам трэцім артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” (далей – Закон), прымаюць рашэнне аб ліквідацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Задачы і функцыі сельскіх выканаўчых камітэтаў
Сельскія выканаўчыя камітэты з'яўляюцца выканаўчымі і распарадчымі органамі на тэрыторыі сельсаветаў і ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.
Сельскія выканаўчыя камітэты ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
уносяць у Савет і адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян;
арганізуюць работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, склікаюць мясцовыя сходы, аказваюць садзейнічанне ў выкананні іх рашэнняў, вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, заахвочваюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання за актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння;
забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ў аграгарадках, прыцягваюць грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
распрацоўваюць і ўносяць у Савет і адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы па інвестыцыйных праграмах і праектах органаў мясцовага кіравання і самакіравання першаснага ўзроўню;
арганізуюць асвятленне вуліц і ўстаноўку паказальнікаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў;
арганізуюць работы па выдаленні камунальных адходаў;
афармляюць дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
афармляюць натарыяльныя дзеянні (у населеных пунктах, у якіх адсутнічаюць натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро);
ажыццяўляюць рэгістрацыю грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання;
ажыццяўляюць персанальна-першасны воінскі ўлік прызыўнікоў і ваеннаабавязаных у сельскай мясцовасці, а таксама ў гарадах і пасёлках, дзе адсутнічаюць ваенныя камісарыяты;
прымаюць меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
вядуць пагаспадаркавыя кнігі, улік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
вядуць адміністрацыйны працэс (толькі пасялковыя, сельскія выканкамы);
ствараюць камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы (з кансультацыйнымі пунктамі і пунктамі пракату сельскагаспадарчай тэхнікі, гужавых і іншых сродкаў) па аказанні грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, паслуг па апрацоўцы сельскагаспадарчых культур і ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў, рэалізацыі вырашчанай прадукцыі, нарыхтоўцы паліва, апрацоўцы зямельных участкаў і іншых паслуг, камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па аказанні грамадзянам, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, паслуг (выкананню работ), звязаных з будаўніцтвам і рамонтам аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў на дадзеных грамадзянам зямельных участках;
разглядаюць пытанні аб неабходнасці вызвалення ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама першаснага ўзроўню, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;
разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб пакрыцці шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама першаснага ўзроўню, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;
разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;
уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам;
ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя актамі заканадаўства.