Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
"Задачы зразумелы, мэты вызначаны". Лукашэнка настроіў беларусаў на работу пасля зімовых свят
08.01.2026

"Задачы зразумелы, мэты вызначаны". Лукашэнка настроіў беларусаў на работу пасля зімовых свят

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Раство храм у Мінскім раёне, настроіў беларусаў на работу пасля зімовых свят, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пасля Раства заканчваецца пара свят і прыходзяць працоўныя будні. Ён адзначыў, што святы былі мірнымі, добрымі і прайшлі пад мірным небам.

"Нехта, можа, і не адпачываў. Вы ведаеце, што ні мне, ні ваенным у гэты час адпачынку ніякага быць не можа, калі адпачываюць нашы людзі, калі яны расслаблены, больш думаюць пра сябе і сям'ю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Людзям у пагонах, ды і мне як Галоўнакамандуючаму, у гэты час не да адпачынку. Але нічога страшнага, гэта мы ўсё вытрымаем. А мільёнам і мільёнам беларусаў трэба прымацца за работу".

"Задачы зразумелы. Мэты вызначаны. Хочам жыць добра - трэба выканаць тое, што мы нядаўна намецілі. Таму - за работу", - сказаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць усё для таго, каб людзі маглі жыць, карміць сябе і сваіх дзяцей. "Пры ўмове, што яны працуюць. Без працы нічога не будзе", - дадаў ён.-0-

Да спіса