Навіны рэспублікі
02.04.2026
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2 красавіка 1996 года Беларусь і Расія, грунтуючыся на гістарычнай агульнасці лёсаў беларусаў і расіян, абапіраючыся на волю абодвух народаў да далейшага збліжэння, падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.
"З таго часу прайшло трыццаць гадоў. Супольніцтва, Саюз, Саюзная дзяржава - паслядоўныя звёны ў ланцугу вывераных крокаў на нашым інтэграцыйным шляху, - гаворыцца ў віншаванні. - Вектары палітыкі Саюзнай дзяржавы застаюцца нязменнымі. Гэта мір і згода, адзінства і прагрэс, дабрабыт і сацыяльная справядлівасць".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што братэрскія народы Беларусі і Расіі даражаць пранесенымі скрозь стагоддзі традыцыямі даверу, па праву ганарацца агульнай гісторыяй, свята шануюць памяць продкаў і беражліва захоўваюць духоўна-маральныя каштоўнасці. Важкія сумесныя дасягненні дапамагаюць мільёнам беларусаў і расіян дастойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.
"Узаемавыгаднае партнёрства ў розных сферах, рост аб'ёмаў гандлю, рэалізацыя двухбаковых праграм і праектаў адкрываюць новыя магчымасці для ўстойлівага павышэння дабрабыту нашых народаў. Мы забяспечваем харчовую бяспеку і тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы. Дзве краіны ствараюць навукова-адукацыйную, інфармацыйную і культурную прастору, дзе грамадзяне Беларусі і Расіі адчуваюць сябе часткай адзінага цэлага", - канстатаваў беларускі лідар.
Мінск і Масква кансалідавана адстойваюць мэты і ідэалы на міжнароднай арэне, падтрымліваюць адзін аднаго ў барацьбе з неправамернымі санкцыямі, умацоўваюць адзіны абарончы патэнцыял, робяць усё магчымае для зніжэння ваенна-палітычнай напружанасці ў свеце, а таксама імкнуцца да аднаўлення глабальнага даверу, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Дарагія сябры, ідучы па шляху цеснай інтэграцыі, мы можам адказваць на выклікі сучаснасці, павышаць узровень жыцця і дабрабыт, сумесна выхоўваць дастойную змену, якая прадоўжыць эстафету пакаленняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У гэты святочны дзень Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім здароўя, шчасця і поспехаў у стваральнай працы.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём яднання народаў Беларусі і РасііДарагія сябры!
2 красавіка 1996 года Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, грунтуючыся на гістарычнай агульнасці лёсаў беларусаў і расіян, абапіраючыся на волю нашых народаў да далейшага збліжэння, падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.
З таго часу прайшло трыццаць гадоў. Супольніцтва, Саюз, Саюзная дзяржава - паслядоўныя звёны ў ланцугу вывераных крокаў на нашым інтэграцыйным шляху.
Вектары палітыкі Саюзнай дзяржавы застаюцца нязменнымі. Гэта мір і згода, адзінства і прагрэс, дабрабыт і сацыяльная справядлівасць.
Братэрскія народы даражаць пранесенымі скрозь стагоддзі традыцыямі даверу, па праву ганарацца агульнай гісторыяй, свята шануюць памяць продкаў і беражліва захоўваюць духоўна-маральныя каштоўнасці. Важкія сумесныя дасягненні дапамагаюць мільёнам беларусаў і расіян дастойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.
Узаемавыгаднае партнёрства ў розных сферах, рост аб'ёмаў гандлю, рэалізацыя двухбаковых праграм і праектаў адкрываюць новыя магчымасці для ўстойлівага павышэння дабрабыту нашых народаў. Мы забяспечваем харчовую бяспеку і тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы. Дзве краіны ствараюць навукова-адукацыйную, інфармацыйную і культурную прастору, дзе грамадзяне Беларусі і Расіі адчуваюць сябе часткай адзінага цэлага.
Мінск і Масква кансалідавана адстойваюць мэты і ідэалы на міжнароднай арэне, падтрымліваюць адзін аднаго ў барацьбе з неправамернымі санкцыямі, умацоўваюць адзіны абарончы патэнцыял, робяць усё магчымае для зніжэння ваенна-палітычнай напружанасці ў свеце, а таксама імкнуцца да аднаўлення глабальнага даверу.
Дарагія сябры, ідучы па шляху цеснай інтэграцыі, мы можам адказваць на выклікі сучаснасці, павышаць узровень жыцця і дабрабыт, сумесна выхоўваць дастойную змену, якая прадоўжыць эстафету пакаленняў.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам здароўя, шчасця і поспехаў у стваральнай працы.
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,2 красавіка 2026 года.-0-
Да спіса