Акампаніятар Лепельскага раённага Дома культуры, лаўрэат міжнародных конкурсаў, зорка TikTok і музыкант-віртуоз Ганна Шаркоўская актыўна папулярызуе беларускія цымбалы, выконвае на іх нараўне з народнымі песнямі і сусветную класіку, і рок. Даведаліся ў гераіні праекта "Беларусы ў кадры", колькі часу патрэбна штодзённа праводзіць за гэтым струнным ударным інструментам, каб віртуозна авалодаць ім, які ў яго патэнцыял і што выклікае захапленне ў слухачоў.
"Суткамі не выпускала малаточкі з рук"
Ганна ўпершыню ўзяла малаточкі ў рукі ў шэсць гадоў, да гэтага спрабавала сябе ў танцах і тэатральным гуртку.
- Да нас дадому прыйшла завуч музычнай школы і прапанавала бацькам прывесці мяне на праслухоўванне. У нашай сям'і музыкантаў не было, толькі ў бабулі тры класы ігры на баяне. Адзінае, што тады папрасіў тата, каб толькі не на піяніна, таму што яго няма дзе дома паставіць. У музычнай школе мяне праслухалі і ўзялі ў клас цымбалаў. З таго дня і пачаўся мой музычны шлях, - успамінае Ганна Шаркоўская.
Пасля школы яна паступіла ў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя Салярцінскага і ўжо на трэцім курсе трапіла ў заслужаны аматарскі калектыў народны ансамбль танца "Лявоніха".
Да спіса