Аляксандра Рагожніка зацвердзілі на пасадзе старшыні Віцебскага аблвыканкама на 22-й пазачарговай сесіі аблсавета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння кіраўнік дзяржавы назначыў Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама, і новага кіраўніка прадставілі актыву рэгіёна. На сесіі абласнога Савета дэпутатаў яго адкрытым галасаваннем зацвердзілі на пасадзе.
Прадстаўляючы новага кіраўніка аблвыканкама, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой адзначыў высокі прафесіяналізм Аляксандра Рагожніка. "Прэзідэнт ад яго чакае свежага погляду на вобласць, праблематыку Віцебшчыны, тыя распрацаваныя і практычна прынятыя праграмныя дакументы, мерапрыемствы, якія намечаны да рэалізацыі сёння, абазначаны", - сказаў ён.
Да спіса