Вышэйстаячым органам
для Ушацкага раённага Савета дэпутатаў з’яўляецца
ВіцебскіабласныСавет дэпутатаў
http://www.vitebsk-region.gov.by/ru/legislative-ru/
Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Факс: 8 (0212) 42-60-42
СТАРШЫНЯ
ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЕПУТАТАЎ
Дзямідаў Дзмітрый Уладзіміравіч
Тэлефон: 8 (0212) 47-40-07
Ушацкі раённы Савет дэпутатаў
Адрас – 211524, вул. Ленінская, д. 12, г.п. Ушачы, Віцебская вобласць;
e-mail: sovet@ush.by
Рэжым працы: панядзелак – пятніца
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Структура Ушацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання:
старшыня;
намеснік старшыні;
прэзідыум;
пастаянныя камісіі.
Ушацкі раённы Савет дэпутатаў з’яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў г.п. Ушачы і Ушацкім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.Тэрмін паўнамоцтваў Ушацкага раённага Савета дэпутатаў – 5 гадоў і захоўваецца да адкрыцця першай сесіі раённага Савета дэпутатаў новага склікання.
Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў – Марковіч Наталля Мікалаеўна; |
Галоўны спецыяліст апарата Ушацкага раённага Савета дэпутатаў – Азевіч Святлана Васільеўна. Тэл: 8 (02158) 5-86-08, (каб. 83)
Графік асабістага прыёма грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Ушацкага раённага Савета дэпутатаў:
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў працоўныя дні і ў працоўны час па тэлефоне 8 (02158) 5-86-08.
Тэлефон прамой тэлефоннай лініі Ушацкага раённага Савета дэпутатаў – 8 (02158) 5 88 46. Прамыя тэлефонныя лініі з насельніцтвам старшынёй Ушацкага раённага Савета дэпутатаў праводзяцца штомесячна, кожную другую сераду месяца з 10.00 да 12.00.
Электронныя звароты падаюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел).
Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
узначальвае Савет, кіруе яго работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з другімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе паседжанні Савета;
арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
запрашае на паседжанні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
падпісвае рашэнні, пратаколы паседжанняў Савета, выдае распараджэнні;
арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
арганізоўвае работу Савета па разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленню адміністратыўных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такім зваротам на разгляд сесіі Савета;
ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфарміруе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпавядаючых заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
узначальвае прэзідыум Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы яго паседжанняў, падпісвае пастановы, пратаколы паседжанняў прэзідыума Савета;
ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам раённага Савета дэпутатаў;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства.
Ушацкі раённы Савет дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
прадстаўляе інтарэсы Ушацкага раёна ва ўзаемаадносінах з другімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
зацвярджае інвестыцыйную праграму, праграму сацыльна-эканамічнага развіцця Ушацкага раёна, мясцовы бюджэт і справаздачу аб яго выкананні;
зацвярджае рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, забяспечваючых рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, сямей, якія выхоўваюць дзяцей (у тым ліку аказанне дапамогі да навучальнага года), ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей, а таксама іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, развіцця фізічнай культуры і спорта, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэння ўмоў і аховы працы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншых пытаннях мясцовага значэння;
вызначае ў межах, устаноўленых законам, парадак упраўлення і распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ушацкага раёна;
распараджаецца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў;
устанаўлівае ў адпаведнасці з законам мясцовыя падаткі і зборы;
дае ці даручае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даваць у адпаведнасці з падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь і (або) актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ільготы па падаткам, зборам (пошлінам);
вызначае стаўкі плацяжоў у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі (у тым ліку стаўкі платы за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, водных аб’ектаў);
вырашае пытанні адміністратыўна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання;
назначае мясцовыя рэферэндумы;
каардынуе дзейнасць органаў тэрытарыяльнага мясцовага самакіравання;
удзельнічае сумесна з Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў;
садзейнічае развіццю прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, асабістых падсобных гаспадарак;
удзельнічае ў ажыццяўленні мерапрыемстваў па захаванні і адраджэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей;
удзельнічае ў мерапрыемствах па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
удзельнічае ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выкананні мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне, забеспячэнні пажарнай і прамысловай бяспекі;
выбірае і датэрмінова вызваляе ад паўнамоцтваў старшыню Савета і яго намесніка;
зацвярджае на пасадзе старшыню выканкама;
утварае і ліквідуе органы Савета;
разглядае запыты дэпутатаў Савета і прымае па ім рашэнні;
ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва;
выступае заснавальнікам мясцовых сродкаў масавай інформацыі;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства.
САСТАЎ прэзідыума Ушацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання
СПІС дэпутатаў Ушацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання