Адукацыя

Аддзел па адукацыі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта

Адрас: вул. Ленінская, д.12, 211524, г.п.Ушачы, Віцебская вобласць
Прыёмная – тэл./факс: 8 02158 5 84 40
E-mail: ushachi_roo@vitebsk.by
Сайт: ushachi.edu.by
Начальнік аддзела – Давыдава Людміла Васільеўна
Каб. № 68, 3-ці паверх, тэл. 8 (02158) 5-88-37
Асабісты прыём: першы панядзелак месяца з 08.00 да 13.00.

Па стану на 01.01.2026 у сістэме адукацыі раёна працуе 237 педагагічных работнікаў.

Сістэма адукацыі Ушацкага раёна ўключае:
- 4 установы дашкольнай адукацыі;
- 5 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- 1 установу дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
- 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр;
- 1 аздараўленчую ўстанову;
- 1 раённы вучэбна-метадычны кабінет.

Ва ўстановах адукацыі раёна навучаецца і выхоўваецца 1328 дзяцей, у тым ліку ва ўстановах дашкольнай адукацыі і структурных падраздзяленнях агульнай сярэдняй адукацыі “яслі-сад” –300 выхаванцаў, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – 1028 навучэнцаў. Школьны аўтапарк налічвае 11 школьных аўтобусаў. Арганізаваны падвоз 176 навучэнцаў (148  школьнікаў і 25 дзяцей дашкольнага ўзросту) з 50 населеных пунктаў у 5 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячы сад № 3 г.п. Ушачы.

Ва ўстановах адукацыі адукацыйны працэс ажыццяўляюць 215 педагагічных работнікаў, 86% якіх маюць вышэйшую адукацыю. У школах раёна функцыяніруе 7 профільных класаў: 3 – педагагічнага накірунку, 2 – аграрнага, 1 –  інжынернага, 1 – ваенна-патрыятычнага накірунку.

З мэтай развіцця дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання інжынернай накіраванасці заключаны дагавор паміж Дзяржаўнай установай адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа” і ўстановай адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасініі Полацкай”.

На базе ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі функцыяніруюць класы ваенна-патрыятычнага накірунку, на базе Ушацкай сярэдняй шкоды – ваенна-патрыятычны клубы “Прарыў”, ваенна-патрыятычны клуб “Віцязь” Ушацкага РАУС, на базе Ільюшанскай школы фукцыяніруе ваенна-патрыятычны атрад “Сокал”. Удзельнікі ваенна- патрыятычных клубаў, атрада і класаў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў як на ўзроўні раёна, так і на ўзроўні Віцебскай вобласці.


Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце аддзела можна атрымаць на Інтэрнэт-сайце.

Палажэнне аб аддзеле па адукацыі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта