Шчыра і сардэчна віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі, якая надае асаблівы сэнс усёй сучаснай гісторыі, фарміруе грамадзянскую пазіцыю пакаленняў, што нарадзіліся ў пасляваенны час. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх адзінай гістарычнай памяццю. У Беларусі няма сям’і, якую б не асіраціла ваеннае ліхалецце. Ушаччына, як і ўся Віцебская вобласць, страціла кожнага трэцяга жыхара.
Мы шчыра ўдзячны пераможцам, якія падарылі нам мір. Нашы землякі гераічна змагаліся на франтах у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах і падполлі, аддана працавалі ў тыле. Мы заўсёды будзем ганарыцца значным укладам Ушаччыны ў справу Вялікай Перамогі.
Жадаем усім здароўя і дабрабыту, бадзёрасці духу і невычарпальнай энергіі, працоўных і творчых дасягненняў пад мірным небам роднай Беларусі.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта С.С.САДОЎСКІ
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.МАРКОВІЧ