З самага дзяцінства гэтае свята дорыць нам адчуванне цуду і шмат пазітыўных эмоцый.
Мы па традыцыі з удзячнасцю прыгадваем адыходзячы год. Кожнаму з нас 2024-ы запомніцца асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі марамі і, канечне, годнымі справамі на карысць малой радзімы і ўсёй Беларусі.
Мы з аптымізмам сустракаем новы год і спадзяемся, што ён прынясе ў кожную сям’ю толькі самае лепшае, дадасць нашай Ушаччыне росквіту і годных дасягненняў.
У гэтыя святочныя дні прыміце цёплыя пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Няхай Новы год увасобіць у жыццё ўсе вашы добрыя задумы, стане годам новых перамог і прыемных адкрыццяў, будзе напоўнены добрымі чалавечымі адносінамі, цяплом і радасцю. І хай вам ва ўсім нязменна спадарожнічае поспех!
Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта С.С.САДОЎСКІ.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.МАРКОВІЧ.