ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ
Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку.
Для дзяржаў-удзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 гады консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі іншых краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа "АПАСЦІЛЬ".
На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама прастаўляе апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ КІРАВАННЕ МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 37-а
кантактны тэлефон +375 (17) 379 27 75
электронная пошта для кансультацый consul@mfa.gov.by
афіцыйны сайт МЗС РБ http://www.mfa.gov.by/
ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН ПА ПЫТАННЯХ ЛЕГАЛІЗАЦЫІ ДАКУМЕНТАЎ
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца (за выключэннем святочных i выходных дзён):
прыём дакументаў - з 08.00 да 10.30; выдача дакументаў - з 15.00 да 16.00.
Серада прыём дакументаў - з 11.00 да 13.00; выдача дакументаў - 18.00 да 20.00.