• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Улада -  Раённы Савет дэпутатаў

Раённы Савет дэпутатаў

Вышэйстаячым органам для Ушацкага раённага Савета дэпутатаў з’яўляецца
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў
http://www.vitebsk-region.gov.by/ru/legislative-ru/

Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Факс: (8-0212)42-60-42

СТАРШЫНЯ
ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
Цярэнцьеў Уладзімір Уладзіміравіч
Тэлефон: (8-0212) 47-40-07

УШАЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

(211524, вул. Ленінская, д. 12, г.п. Ушачы, Віцебская вобласць)
e-mail: ush_sovet@vitebsk.by.
Рэжым работы: панядзелак – пятніца
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Структура Ушацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання:
старшыня
намеснік старшыні
прэзідыум
пастаянныя камісіі.

Ушацкі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў г.п. Ушачы і Ушацкім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.
Тэрмін паўнамоцтваў Ушацкага раённага Савета дэпутатаў - 4 гады і захоўваецца да адкрыцця першай сесіі раённага Савета дэпутатаў новага склікання.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў –
Марковіч Наталля Мікалаеўна
тэл: (802158) 5-88-46, (каб. № 97, 4 паверх)

Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання

Галоўны спецыяліст апарата раённага Савета дэпутатаў –
Азевіч Святлана Васілеўна
тэл: (802158) 5-86-08, (каб. 83, 4 паверх)
Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Ушацкага раённага Савета дэпутатаў:
• першы аўторак кожнага месяца – з 8.00 да 13.00 (кабінет № 97, 4 паверх)
Папярэдні запіс на прыём праводзіцца ў рабочыя дні і ў рабочы час па тэлефоне 8 (02158) 5-86-08.

Тэлефон «прамой тэлефоннай лініі» Ушацкага раённага Савета дэпутатаў – 8 (02158) 5-88-46.
«Прамыя тэлефонныя лініі» з насельніцтвам старшынёй Ушацкага раённага Савета дэпутатаў праводзяцца ў адпаведнасці са штоквартальна зацвярджаемым графікам.

Старшыня Савета:
- прадстаўляе Савет ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі грамадзян, грамадзянамі;
- узначальвае прэзідыум Савета; накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго Прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
- забяспечвае ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разгляд зваротаў грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, адрасаваных Савету;
- ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам раённага Савета дэпутатаў.

Кампетэнцыя Ушацкага раённага Савета дэпутатаў:
- забеспячэнне выканання на тэрыторыі Ушацкага раёна законаў Рэспублікі Беларусь, іншых актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, ажыццяўленне кантролю за выкананнем іх усімі прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі і аб'яднаннямі, размешчанымі на гэтай тэрыторыі;
- зацвярджэнне праграм жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання тэрыторый, дарожнага будаўніцтва і па другіх пытаннях камунальна-бытавога і сацыяльна-культурнага абслугоўвання насельніцтва на падведамаснай тэрыторыі, а таксама прыватызацыі, аховы прыроды; кантроль за выкананнем гэтых праграм і зацвярджэнне справаздач па іх выкананню;
- устанаўленне мясцовых падаткаў, збораў і пошлін у межах кампетэнцыі, устаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама тарыфаў па аплаце бытавых, камунальных, транспартных і іншых паслуг, калі гэта не ўстаноўлена вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі;
- зацвярджэнне тэрытарыяльных планаў развіцця Ушацкага раёна; генеральнага плана г.п. Ушачы і іншых населеных пунктаў раёна;
- разгляд планаў і праграм размяшчэння, развіцця і спецыялізацыі прадпрыемстваў (аб'яднанняў) і сацыяльна-культурных устаноў розных форм уласнасці, выдача па іх заключэнняў і ў неабходных выпадках унясенне прапаноў у адпаведныя органы кіравання;
- зацвярджэнне схем кіравання мясцовай гаспадаркай і камунальнай уласнасцю;
- унясенне прапаноў па праектах абласных праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, міжтэрытарыяльных праграм, а таксама па планах прадпрыемстваў і арганізацый на тэрыторыі гарадскога пасёлка або раёна, звязаных з задавальненнем патрэбнасцей насельніцтва і сацыяльным развіццём тэрыторыі;
- распараджэнне і кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за выкарыстаннем зямель, іх нетраў, вод, лясоў, паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, іншых прыродных рэсурсаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
- прадстаўленне ў межах сваёй кампетэнцыі фізічным і юрыдычным асобам ільгот, дапамог і іншых пераваг;
- рашэнне пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- рашэнне іншых пытанняў у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Сістэма органаў мясцовага самакіравання