• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Улада

Улада

Старшыня райвыканкама

Садоўскі Сяргей Сяргеевіч

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, падведамнымі райвыканкаму арганізацыямі. Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, узаемадзеянне з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і Ушацкім раённым Саветам дэпутатаў. Вядзе пытанні бюджэту і фінансаў, абароны і дзяржаўнай бяспекі, працы праваахоўных органаў, ведамаснага кантролю.
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел унутраных спраў;
фінансавы аддзел;
аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
сектар спорту і турызму райвыканкама;
групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Пытанні дзейнасці:
сельскіх выканаўчых камітэтаў;
пракуратуры Ушацкага раёна;
суда Ушацкага раёна;
адасобленай групы Ушацкага раёна ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў;
аперацыйна-кантрольнага аддзела па Ушацкаму раёну ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
аддзялення па ахове аб'ектаў у п. г. т. Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Ушацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа»;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб».
Кіраўніцтва:
саветам па пытаннях каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры райвыканкаме;
раённай камісіяй па атэстацыі намеснікаў старшыні райвыканкама, кіраўніка справамі, кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама;
камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.

Першы намеснік старшыні –
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і
харчаванні райвыканкама

Кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна, упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Вядзе пытанні харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, шэфскай дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям, развіцця рыбнай галіны ў раёне.
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама,
аддзел землеўпарадкавання райвыканкама.
Пытанні дзейнасці:
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Глыбачаны»;
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Арэхаўна»;
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Вялікадалецкае»;
філіяла «Маяк-Ушацкі» адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Селішча»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Дземянец»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Iллюшынскі»;
вытворчага ўчастка «Свінагадоўчы комплекс «Сарочына» вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў»;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 237 у г. п. Ушачы Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»;
Ушацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ушацкі лясгас»;
філіяла «Ушацкая племстанцыя» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае племпрадпрыемства»;
Ушацкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін па Ушацкаму раёну дзяржаўнай установы «Віцебская дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
лячэбна-прафілактычнай установы «Ушацкая ветэрынарная станцыя»;
установы «Ушацкая раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых» упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама»;
суб'ектаў малога бізнесу сельскагаспадарчай галіны;
садоўніцкага таварыства «Дружба»;
падсобных промыслаў сельскагаспадарчых арганізацый;
адасобленага падраздзялення Ушацкага раёна Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
рабочай групай для ажыццяўлення праверкі наяўнасці спрыяльных умоў для ажыццяўлення платнага аматарскага рыбалоўства;
камісіяй па інвентарызацыі меліярацыйных аб'ектаў;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў па прадастаўленні ў арэнду рыбалоўных угоддзяў фонду запасу;
камісіяй па падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак;
камісіяй па прыёмцы-перадачы рекультывiраваных зямель;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў на права нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства;
раённай камісіяй па вызначэнні страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам, землеўладальнікам, арандатарам і ўласнікам адабраннем зямельных участкаў;
раённай камісіяй па атэстацыі кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
камісіяй па аказанні дапамогі дзікім жывёлам.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.
Замяшчае старшыню райвыканкама ў выпадках яго адсутнасці або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў.

Намеснік старшыні райвыканкама
Хамёнак В.Л.

Вядзе пытанні прамысловасці, эканомікі і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, статыстыкі і аналізу, падатковай і цэнавай палітыкі, страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва і інвестыцый, кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, узаемадзеяння з саветам аграпрамысловага комплексу, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па гандлёвым і бытавым абслугоўванні насельніцтва Ушацкага раёна, эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных, матэрыяльных рэсурсаў і грашовых сродкаў, выкарыстання мясцовых і другасных рэсурсаў, ажыццяўляе кантроль за працай аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу ў раёне.
Ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Каардынуе развіццё гандлю, бытавога абслугоўвання, мерапрыемстваў у галіне энергазберажэння, аплаты, стымулявання аплаты працы і аховы працы.
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел эканомікі.
Пытанні дзейнасці:
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы);
аддзела статыстыкі Ушацкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
адасобленага структурнага падраздзялення – філіяла ў г. п. Ушачы ААТ «Сцяг індустрыялізацыі»;
аддзела аказання страхавых паслуг па Ушацкаму раёну прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Лепельскаму раёну;
аддзела па працы з плацельшчыкамі па Ушацкаму раёну інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскаму раёну;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 221 у г. п. Ушачы філіяла № 216 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» г. Полацк;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 34 г. п. Ушачы Наваполацкага філіяла РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 37. в. Сорочына Наваполацкага філіяла РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»;
Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Вiцебскаблпалiва»;
Ушацкай раённай энергагазiнспекцыi філіяла Дзяржэнерганагляду па Віцебскай вобласці дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд»;
Ушацкага вытворча-збытавога ўчастка энергазбыту Полацкага аддзялення філіяла «Энергазбыт» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
філіяла «Ушацкі» закрытага акцыянернага таварыства «Вiцебскаграпрадукт»;
Ушацкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Полацкгаз» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»;
Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства;
індывідуальных прадпрымальнікаў;
суб'ектаў малога бізнесу прамысловай, гандлёвай і бытавой галіны;
аховы працы і тэхнікі бяспекі;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
раённай камісіяй па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў;
рабочай групай па кантролі за выкананнем цэн, тарыфаў і правілаў гандлю;
рабочай групай па кантролі за зніжэннем сабекошту прадукцыі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй па ажыццяўленні праверак стварэння арганізацыямі раёна новых працоўных месцаў і прыёмкі іх у эксплуатацыю;
камісіяй па ўключэннi ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ушацкага раёна;
камісіяй па плацяжах і разліках пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай камісіяй па кантролі за выкананнем устаноўленых параметраў па росце заработнай платы і забеспячэннем своечасовай яе выплаты;
Ушацкай раённай камісіяй па праверцы ведаў кіраўнікоў і членаў камісій арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, па пытаннях аховы працы;
Ушацкай раённай камісіяй па ахове працы;
конкурснай камісіяй для арганізацыі дзяржаўных закупак райвыканкама;
камісіяй па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
камісіяй па фарміраванні пераліку ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
камісіяй па разглядзе зваротаў аб змене ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, якія цалкам выплачваюцца ў раённы бюджэт пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай камісіяй па атэстацыі кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый раённай камунальнай уласнасці (за выключэннем АПК);
рабочай групай па развіццi камерцыйных арганізацый;
рабочай групай па аператыўным вырашэнні пытанняў фінансавання расходаў раённага бюджэту па закупцы імпартных тавараў;
мабільнай групай па пытаннях аховы працы райвыканкама.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.

Намеснік старшыні райвыканкама
Пашковіч А. В.

Вядзе пытанні рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў, узаемадзеяння з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, рэлігійнымі, палітычнымі, ветэранскімі і іншымі грамадскімі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па адукацыі, культуры, транспарце, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна. Каардынуе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі і друку, галіновых прафсаюзаў, арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі, перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, карупцыі і наркаспажывання.
Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва.
Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях» і ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (у частцы кадравай палітыкі, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў);
аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
аддзел па адукацыі.
Пытанні дзейнасці:
установы «Рэдакцыя газеты «Патрыёт» Ушацкага раёна»;
установы аховы здароўя «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца»;
цэнтральнай аптэкі № 65 Ушацкага раёна Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
медыцынскага склада ў г. п. Ушачы ўстановы аховы здароўя «Віцебская база захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці»;
дзяржаўнай установы культуры «Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
дзяржаўнай установы культуры «Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
установы культуры «Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка»;
дзяржаўнай установы адукацыі «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў»;
устаноў адукацыі раёна;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. п. Ушачы»;
дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»;
участка г. п. Ушачы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г. Наваполацка» адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаблаўтатранс»;
Ушацкага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і іншых маладзёжных арганізацый;
даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый «Лясныя азёры»;
Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
Ушацкай раённай арганізацыі «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа»;
Ушацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»;
дзяржаўнай установы “Ушацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
камісіяй па прысваеннi класаў дзяржаўным служачым Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў;
камісіяй па вызначэнні стажу дзяржаўнай службы работнікаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
раённай камісіяй для атэстацыі дзяржаўных служачых райвыканкама;
камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама;
раённай прызыўной камісіяй;
міжведамаснай раённай камісіяй па прафілактыцы венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі;
камісіяй па справах былых партызан і падпольшчыкаў пры райвыканкаме;
раённым штабам добраахвотных дружын;
камісіяй па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
каардынацыйным саветам па кантролі за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях»;
саветам па дэмаграфічнай бяспецы Ушацкага раёна;
камісіяй па выдачы пасведчанняў пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
рабочай групай па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
назіральнай камісіяй;
саветам грамадскага пункта аховы правапарадку ў г. п. Ушачы;
каардынацыйным саветам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
грамадскай камісіяй па пытаннях захавання службовай этыкі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй па складанні вопісу маёмасці, што належыць абавязанай асобе або членам яго сям'і;
камісіяй для высвятлення наяўнасці маёмасці ў асобы, якая мае патрэбу ў апецы (апякунстве);
міжведамаснай камісіяй для абследавання спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) і размешчанага ў іх кіно ці вiдэапраекцыённага абсталявання, прызначаных для паказу фільмаў;
раённай назіральнай камісіяй па падвядзенні вынікаў штогадовага агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах Ушацкага раёна;
камісіяй садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай рабочай камісіяй па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый;
грамадскай назіральнай камісіяй па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
эвакуацыйнай камісіяй пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
пастаянна дзеючай камісіяй па міжведамасным узаемадзеянні і кантролі за выкананнем мерапрыемстваў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.

Намеснік старшыні райвыканкама
Цімафееў Д.П.

Вядзе пытанні будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, водазабеспячэння, планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання населеных пунктаў, надзвычайных сітуацый, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і сувязі па абслугоўванні насельніцтва Ушацкага раёна, ажыццяўляе кантроль за стварэннем умоў развіцця прыдарожнага сэрвісу (у частцы будаўніцтва).
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
сектар архітэктуры і будаўніцтва;
сектар жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пытанні дзейнасці:
унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна;
філіяла Ушацкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 105 КУП «Вiцебскаблдарбуд»;
Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі № 374 ДЭУ № 37 РУП «Вiцебскаўтадор»;
Ушацкага раёна электрычных сетак філіяла «Полацкія электрычныя сеткі» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
участка Ушачы Полацкага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
Ушацкага ўчастка электрасувязі Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;
Ушацкага цэха ўльтракароткахвалевых радыёстанцый Віцебскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання;
Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»;
Ушацкага бюро Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна»;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага бюро пры Ушацкім райвыканкаме;
даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Ушацкая ПМК-66»;
рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;
жыллёва-будаўнічых кааператываў;
суб'ектаў малога бізнесу будаўнічай галіны;
прыватызацыі жылля і індэксацыі жыллёвых квот;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
камісіяй па прыёмцы індывідуальных жылых дамоў у эксплуатацыю;
камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях пры райвыканкаме;
камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
камісіяй па выбары месца размяшчэння зямельных участкаў, у тым ліку па фарміраваннi зямельных участкаў для правядзення аўкцыёнаў;
камісіяй па вызначэнні памера кампенсацыі часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах;
камісіяй па правядзенні абследавання жылых памяшканняў, замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
пастаянна дзеючай камісіяй па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету ва Ушацкім раёне;
міжведамаснай раённай камісіяй па прызнанні жылых памяшканняў непрыдатнымі для пражывання або не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў;
камісіяй па вызначэнні памеру частковага пакрыцця сродкаў грамадзянам, пры падключэнні новых спажыўцоў прыроднага газу;
камісіяй па пытанні набыцця шматдзетнымі сем'ямі жылых памяшканняў на другасным рынку жылля за кошт дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў або аднаразовых субсідый;
камісіяй па абследаваннi стану жылых дамоў;
камісіяй па абследаванні самавольных пабудоў;
камісіяй для падрыхтоўкі некаторых рашэнняў выканкама ў адносінах да капітальных пабудоў;
камісіяй па кантролю за ходам выканання мерапрыемстваў па скарачэнні аб'ёму зверхнарматыўнага незавершанага будаўніцтва на 2016 – 2020 гады па Ушацкаму раёну;
камісіяй для прыёмкі выкананых работ па перабудове і (або) перапланіроўцы.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.

Кіраўнік справамі –
начальнік упраўлення справамі райвыканкама
Шышко І. П.

Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, апарата Ушацкага раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў. Пытанні арэндных адносін па выкарыстанні будынкаў, якія знаходзяцца на балансе райвыканкама. Работа па вядзенні спецыяльнага справаводства ў райвыканкаме. Адказны за выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата». Правядзенне юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў райвыканкама.
Курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне справамі;
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Пытанні:
удасканалення формаў і метадаў дзейнасці і рэгламенту райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, справаводства;
каардынацыі работы райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння мерапрыемстваў райвыканкама;
арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельвыканкамаў;
утрымання і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый, якія знаходзяцца на балансе райвыканкама;
жыллёва-бытавыя;
аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады.
Кіраўніцтва:
адміністрацыйнай камісіяй райвыканкама;
экспертнай камісіяй райвыканкама;
кваліфікацыйнай камісіяй па прысваенні класаў і разрадаў вадзiцелям аўтамабіляў;
камісіяй па пытаннях распараджэння сувенірамі, атрыманымі службовымі асобамі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў;
атэстацыйнай камісіяй па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый спецыялістам Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
атэстацыйнай камісіяй па атэстацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.