(в будние дни с 8:00 до 17:00,
обед с 13:00 до 14:00)
Больш двух гадоў у краіне працуе адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, аднак не ўсе ведаюць пра зручную магчымасць дыстанцыйна падаць зварот у тую ці іншую арганізацыю.
Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна зарэгістравацца ў сістэме на інтэрнэт-сайце “Обращения.бел”. Грамадзянін пры накіраванні звароту праз сістэму выбірае са спіса тую арганізацыю, ад якой хоча атрымаць адказ. Скарга будзе разгледжана не пазней чым праз 15 дзён пасля яе рэгістрацыі. Пры неабходнасці дадатковага вывучэння і правядзення праверкі – не пазней за 1 месяц. Адказ можна будзе знайсці ў асабістым кабінеце сістэмы звароту або па электронным/паштовым адрасе.
Калі зварот накіраваны не па кампетэнцыі, то на працягу пяці рабочых дзён ён або вернецца з тлумачэннем аб тым, куды трэба звярнуцца, або перанакіруецца ў іншую інстанцыю, аб чым вы даведаецеся ў асабістым кабінеце сістэмы.
Якія звароты пакінуць без адказу? Калі ў ім ужываюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы, выкладаецца сутнасць з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы, калі ваша пытанне трэба разглядаць у рамках адміністрацыйнага ці грамадзянскага працэсу, Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Нельга адправіць праз сістэму зваротаў свае прэтэнзіі ў адрас індывідуальных прадпрымальнікаў, паколькі на гэтым сэрвісе акрэдытаваны толькі юрыдычныя асобы дзяржаўнай формы ўласнасці (ад дзіцячай дашкольнай установы да Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Да індывідуальных прадпрымальнікаў варта звяртацца шляхам унясення запісаў у Кнігу заўваг і прапаноў.
Смотреть все