(в будние дни с 8:00 до 17:00,
обед с 13:00 до 14:00)
За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і ў сувязі са 100-годдзем утварэння Ушацкага раёна ўзнагародзіць Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта:
1.1. Хвашчэўскага Пятра Мікалаевіча, былога старшыню Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, непрацуючага пенсіянера;
1.2. Цісковіч Галіну Анатольеўну, былога намесніка начальніка разлікова-касавага цэнтра № 37 у г.п. Ушачы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскага абласнога ўпраўлення, непрацуючага пенсіянера;
1.3. Карабань Людмілу Рыгораўну, былога начальніка аддзела адукацыі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, непрацуючага пенсіянера;
1.4. Кірпіча Мікалая Мікалаевіча, былога дырэктара ўстановы культуры “Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага саюза У.Е.Лабанка”, непрацуючага пенсіянера;
1.5. Малаткаўца Уладзіміра Мікалаевіча, члена савета Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, непрацуючага пенсіянера;
1.6. Маковіч Ніну Мікалаеўну, майстра па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду ўнiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Ушацкага раёна;
1.7. Клемяценка Аляксандра Уладзіміравіча, машыніста экскаватара шостага разраду філіяла Ушацкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 105 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства ”Вiцебскаблдарбуд“;
1.8. Багдановіча Міхаіла Аляксандравіча, былога дырэктара Ушацкага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы культуры ”Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“, непрацуючага пенсіянера;
1.9. Рудасава Аляксандра Паўлавіча, былога дырэктара дзяржаўнай лесагаспадарчай установы ”Ушацкі лясгас“, непрацуючага пенсіянера;
1.10. Паўловіча Уладзіміра Васільевіча, былога старшыню Дубраўскага сельскага выканаўчага камітэта, непрацуючага пенсіянера;
1.11. Прасвет Людмілу Васільеўну, былога спецыяліста аддзела культуры Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, непрацуючага пенсіянера;
1.12. Усовiка Анатоля Віктаравіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Іллюшынскі»;
1.13. Цімафеева Канстанціна Мікалаевіча, былога галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”, непрацуючага пенсіянера.