• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»

ЗАГС

Паважаныя наведвальнікі сайта!

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ушацкага раённага выканаўчага камітэта рады вітаць вас на нашай старонцы

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел загса) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Ушацкі райвыканкам) і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Ушацкаму райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Віцебскі аблвыканкам).

Наш адрас: 211524, вул. Савецкая, д. 18, г.п. Ушачы, Віцебская вобласць.

Рэжым работы: аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота – з 8.00 да 17.00 гадзін, абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00 гадзін. Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Тэлефон: 8 (02158) 2-77-85.

Структура аддзела ЗАГС Ушацкага райвыканкама

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ОРГАНЫ, якія курыруюць дзейнасць аддзела загса

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
220004, г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10
(падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі) www.minjust.gov.by

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЮСТЫЦЫІ ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
210015, г. Віцебск, вул.Праўды, д. 18
(падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі) www.vitebskjust.gov.by

УШАЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
211524, Віцебская вобласць, г. п. Ушачы, вул. Ленінская, д. 12
Тэлефон прыёмнай 8 (02158) 2-70-45 (падпарадкаванасць па агульных пытаннях)


Асноўныя задачы аддзела загса
Асноўнымі задачамі аддзела загса з’яўляюцца:
- правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;
- забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні маральных асноў сям’і і павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве;
- папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў урачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння, у тым ліку беларускіх народных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям’і;
- прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Аддзел загса ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
- ажыццяўляе рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення мацярынства і (ці) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.; скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і); уносіць змены, дапаўненні, выпраўленні ў запісе актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; аднаўляе і ануліруе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў; выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу; паведамленні аб рэгістрацыі скасавання шлюбу;
- разглядае заявы грамадзян Рэспублікі Беларусь аб рэгістрацыі перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- разглядае заявы аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану;
- забяспечвае па жаданні заяўнікаў урачыстую рэгістрацыю нараджэння і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу, юбілейныя ўрачыстасці, выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці;
- разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, ажыццяўляе асабісты прыём і папярэдняе кансультаванне грамадзян і юрыдычных асоб (іх прадстаўнікоў);
- праводзіць лекцыі, гутаркі сярод насельніцтва, выступае ў сродках масавай інфармацыі з тлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;
- аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
- выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам загса Ушацкага райвыканкама
Пералік адміністрацыйных працэдур,
якія ажыццяўляюцца аддзелам загса Ушацкага райвыканкама

Нумар адм.
працэдуры
па пераліку

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

5.1

Рэгістрацыя нараджэння

5.2

Рэгістрацыя заключэння шлюбу

5.3

Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства

5.4

Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства

5.5

Рэгістрацыя смерці

5.6

Рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.

5.61

Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сямъі)

5.7

Рэгістрацыя ўсынаўлення

5.8

Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку

5.9

Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану

5.10

Унясенне змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану

5.11

Аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану

5.12

Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану

5.13

Выдача даведак аб нараджэнні, аб смерці

5.14

Выдача даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу) і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану


Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”
Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння
1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйстаячай арганізацыі) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей – орган, які разглядае скаргу).
3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў судзе.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.
У адпаведнасці з артыкулам 225 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і адмову ва унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану можа быць абскарджаны ў судзе.
Парадак падачы і разгляду такіх скаргаў вызначаны артыкуламі 348-350 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з артыкулам 355 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь такая скарга можа быць пададзеная ў суд у месячны тэрмін, які вылічаецца з дня атрымання грамадзянінам адмовы органа загса ў задавальненні яго заявы.


Аб устанаўленні памеру базавай велічыні

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 г. № 956 "Аб устанаўленні памеру базавай велічыні"

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць базавую велічыню ў памеры 25,5 рубля.
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2017 г. № 997 "Аб устанаўленні памеру базавай велічыні" (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 27.12.2017, 5/44600).
3. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2019 г.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь А. Румас


Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі, якія аказваюцца аддзелам загса Ушацкага райвыканкама

Вытрымкі з Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Легалiзацыя дакументаў

Аналітычная інфармацыя аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за 2018 год

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут