• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Вопрос-ответ

ВОПРОС: КАМУ ПАЛОЖАНЫ САЦЫЯЛЬНЫ РАБОТНІК?

02.10.2017

КАМУ ПАЛОЖАНЫ САЦЫЯЛЬНЫ РАБОТНІК?

Згодна з Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2013 г. №11 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» сацыяльныя паслугі на даму аказваюцца непрацаздольным грамадзянам. Да іх ліку адносяцца інваліды I i II груп, а таксама грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, з улікам іх патрэбнасці ў сацыяльным работніку. Тут найперш улічваюцца паказанні і супрацьпаказанні да абслугоўвання, вызначаемыя ўстановамі аховы здароўя. Для таго, каб атрымаць сацыяльныя паслугі на даму, чалавеку неабходна звярнуцца ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства, заключыць дагавор. Сацыяльныя паслугі аказваюцца на падставе заявы, медыцынскіх паказанняў і дагавора на сацыяльнае абслугоўванне, які вызначае віды, перыядычнасць іх аказання, час выканання, а таксама кошт абслугоўвання.

ПЛАТНА ЦІ БЯСПЛАТНА?

Бясплатна сацыяльныя паслугі на даму аказваюцца малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам, чый сярэднедушавы даход ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму. На сёння гэта 197 рублёў 57 капеек. На ўмовах частковай аплаты сацыяльныя паслугі на даму могуць атрымліваць адзінокія непрацаздольныя грамадзяне, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% БПМ , г. зн. 395 руб. 14 кап. Для астатняй катэгорыі насельніцтва прадугледжана поўная аплата.

НА ЯКІЯ ПАСЛУГІ МОЖНА РАЗЛІЧВАЦЬ?

Сацыяльныя работнікі прадастаўляюць некалькі відаў паслуг: сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-медыцынскія, сацыяльна-рэабілітацыйныя – платна, сацыяльна-інфармацыйныя, кансультацыйныя, сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-пасрэдніцкія – бясплатна. Звычайна ў абавязкі сацыяльных работнікаў уваходзяць пакупка і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, лекаў і тавараў першай неабходнасці, дастаўка вады, дапамога ў прыгатаванні ежы, уборцы кватэры, распальванні печкі, іншыя паслугі. Усё, паўторымся, агаворваецца пры складанні дагавора. Кожны сацыяльны работнік вядзе журнал, куды запісваецца пералік уісх аказваемых ім паслуг. Пасля чаго падапечны ставіць свой подпіс.

ДАДАТКОВЫЯ ПАСЛУГІ

Акрамя вызначаных у дагаворы паслуг, сацыяльны работнік можа аказваць некаторыя разавыя паслугі на платнай аснове. Па сваім жаданні, пры наяўнасці свабоднага часу. Напрыклад, трэці раз у год (паложана толькі два разы) памые вокны ўжо толькі за грошы ці пазапланава (больш за 1 раз у тыдзень, як прадугледжваюць нормы) па жаданні кліента зробіць вільготную ўборку падлогі, пачысціць ванну. Тут, як кажуць, жадаеце больш – плаціце. Прычым, па іншым тарыфе. Для атрымання дадатковых паслуг, скажам, па колцы і складзіраванні дроў, па апрацоўцы прысядзібных участкаў, трэба звяртацца ў аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН. Паслугі там акажуць работнікі за пэўную плату.

Могуць адмовіць ці скасаваць дагавор

Як паказвае жыццё, вельмі часта непаразуменне ўзнікае на той глебе, што падапечныя просяць аказаць паслугу, якую сацыяльны работнік аказваць не павінен, скажам, бясплатна. Напрыклад, калоць і складваць дровы, гатаваць галубцы ці катлеты, палоць градкі.

Пункт 6 Інструкцыі аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь №11 ад 26.01.2013 г. (у рэдакцыі Пастановы №31 ад 12.05.2015 г.), прадугледжвае, што “наяўнасць у грамадзяніна стану алкагольнага і (ці) наркатычнага ап’янення, а таксама паводзіны, якія парушаюць агульнапрынятыя нормы і правілы, прыніжаюць і зневажаюць чалавечую годнасць работнікаў дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, а таксама стан, які прадстаўляе пагрозу для іншых грамадзян, работнікаў дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і (ці) самога грамадзяніна, з’яўляюцца падставай для адмовы ў заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг, а таксама для скасавання заключанага раней дагавора аказання сацыяльных паслуг”.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт