• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Район -  Почетные граждане

Почетные граждане

Барадулін Рыгор Іванавіч
Народны паэт Беларусі (1992). Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976), прэміі Ленінскага камсамола (1976).
Нарадзіўся 24.02.1935 у в. Гарадок. Закончыў Ушацкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). Працаваў у газеце «Советская Белоруссия», часопісах “Вожык”, “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”, у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”.
Друкавацца пачаў у 1953 годзе. Выдаў кнігі вершаў “Маладзік над стэпам” (1959), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Свята пчалы” (1975), “Вечалле” (1980), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне Перуна” (1986) і іншыя, у якіх паэтычнвмі сродкамі адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, пафас стваральнай працы. Адзін з асноўных матываў яго паэзіі – падзеі Вялікай Айчыннай вайны, паказ барацьбы беларускага народа з фашызмам, успаміны пра партызанскае мінулае роднай Ушаччыны.
Творчасць паэта вызначаецца багаццем мовы, разнастайнасцю жанраў і вобразнастылявых сродкаў, яскравай метафарычнасць, тонкім псіхалагізмам.
Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных твораў, эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, твораў для дзяцей і інш., а таксама зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў “Парастак радка, галінка верша” (1987).
Пераклаў на беларускую мову творы Т. Шаўчэнкі, Я. Райніса, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, П. Нэруды, Н. Гільена, С. Пантонева, Э. Межалайціса, Я. Еўтушэнкі, А. Вазнясенскага, І. Драча, і іншых.
У складзе ўрадавай дэлегацыі БССР прымаў удзел у  рабоце 39-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).
Галоўны рэдактар штогодніка “Братэрства.”
Ганаровы грамадзянін г.п. Ушачы.

Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) 
Беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1962). Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1972), заслужаны дзеяч навукі БССР (1975).
Нарадзіўся 25.06.1905г. у в. Пуцілкавічы. Працоўную дзейнасць пачаў 13-гадовым хлапчуком. Працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваенным валасным камісарыяце, валвыканкоме, рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета.
Друкаваўся у газетах “Беларуская вёска”, “Савецкая Беларусь”, “Звязда”. Працаваў у Полацкім акруговым камітэце ЛКСМБ, адказным сакратаром газеты “Чырвоная Полаччына” (1927 - 1928).
Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1931).
Удзельнік Вялікаё Айчыннай вайны: працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”. Супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 года адказны сакратар Саюза пісьменнікаў БССР., з 1945 года рэдактар часопіса “Полымя”.
У 1948 – 1967гг. Старшыня праўлення саюза пісьменнікаў БССР. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (1967-1980).
Аўтар мноства твораў: зборнікі вершаў “Гады як шторм”, “Прамова фактамі” (1930), “Цэхавыя будні” і аповесць для дзяцей “Каландры” (1931),  зборнік вершаў “Прыход героя” (1935),  паэмы “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1935), зборнікі вершаў “Вясна Радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940), “Паэма пра Смалячкова” (1943),  паэма “Хлеб” (1946), зборнікі вершаў “У роднай хаце” (1946), “Дарога жыцця” (1950), “Цвёрдымі крокамі” (1954), раман “Калі зліваюцца рэкі” (1956), зборнікі вершаў “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “А дні ідуць...” (1961), “Заўсёды з Леніным” (1967), “Між чырвоных рабін” (1969).
Напісаў лібрэта опер “Міхась Падгорны”, “Алеся” (“Дзяўчына з Палесся”, разам з Я. Рамановічам).
Пераклаў на беларускую мову творы Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, Дж. Байрана.
Лаўрэат шэрагу прэмій: Дзяржаўная прэмія СССР (1947, 1951), Літаратурная прэмія ім. Я. Коласа (1959), Ленінская прэмія (1962), Джяржаўная прэмія БССР ім. Я. Купалы (1970, 1976 – за ўдзел у стварэнні  Беларускай Савецкай Энцыклапедыі).
У 1959 г. быў дэлегатам ад БССР на XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947-1955), Вярхоўнага Савета СССР (1956-1980), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1949-1952), член ЦК КП(б)Б (1952-1980).
Памёр П. У. Броўка 24.03.1980г. У Мінску адкрыты літаратурны музей П. Броўкі, на доме, дзе жыў паэт у апошнія гады, і у в. Пуцілкавічы – мемарыяльныя дошкі, у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя” і Велікадолецкая сярэдней школе Ушацкага раёна – мемарыяльныя пакоі, у Пуцілкавічах – хата-музей. Яго імя прысвоена выдавецтву “Беларуская Энцыклапедыя”, Вялікадолецкая сярэдняй школе; яго імём названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гоіелі, Бешанковічах, Ушачах. Для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ устаноулена стыпендыя імя П. Броўкі.       

Быкаў Васіль Уладзіміравіч
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1980). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).
Нарадзіўся 19.04. 1924г. у в. Бычкі. Скончыў Кубліцкую сярэднюю школу. Вучыуся у Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптурным аддзяленні.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у пачатку быў мабілізаваны на абаронныя работы – у складзе інжынернага батальёна удзельнічаў у будауніцтве абаронных збудаванняў ад Гомеля да Варонежа. З жніўня 1942 па лістапад 1943 гг курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча. Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і узвода палкавой, а потым армейскай артылерыі удзельнічаў у баях на 2-ім і 3-ім Украінскіх франтах, быў двойчы паранены.
Пасля дэмабілізацыі у 1947 г. працаваў мастаком у Гродзенскіх мастацкіх майстэрнях і стыльрэдактарам абласной газеты “Гродзенская праўда”. У 1949-1955 гг. Зноў служыў у Савецкай Арміі.
У 1956-1972 гг. працаваў у газеце “Гродзенская праўда”, у 1972-1978 гг. Сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1978 г. жыве і працуе ў Мінску. У 1990-1993гг. прэзідэнт згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Друкуецца з 1947 г. Аутар шматлікіх аповесцей і раманаў: “Жураўліны крык” (1960), “Здрада” (1961), “Трэцяя ракета” (1962, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1964), зборнік апавяданняў “Адна ноч” (1965), “Мёртвым не баліць” (1965), “Праклятая вышыня” (1968), “Круглянскі мост” (1969), “Сотнікаў” (1970), “Абеліск” (1971, разам з аповесцю “Дажыць да світання”, 1973 Дзяржаўная прэмія БСР 1974), “Воўчая зграя (1974, разам з аповесцю з франтавога жыцця “Яго батальён”, 1975, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1978), “Пайсці і не вярнуцца” (1978), “Знак бяды” (1982, Ленінская прэмія 1986), “Кар’ер” (1986), “У тумане” (1987), “Аблава” (1989), “Сцюжа” (1993) і інш.
Выступаў і як публіцыст: зборнік “На крыжах” (1992). Аўтар п’ес “Рашэнне” (1972), “Апошні шанц” (1974), гумарыстычных і сатырычных апавяданняў (зборнік “Ход канём”, 1960).
Сярод твораў апошніх гадоў – “Ваўчыная яма”, “Пахаджане”, “Балота”. У 2003 годзе выйшлі мемуары пісьменніка “Доўгая дарога дадому”.
Па сцэнарыях В. Быкава пастаўлены кінафільмы “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Воўчая зграя” (1976),  “Абеліск” (1977), 3-серыйны тэлефільм “Доўгія вёрсты вайны” (1976).
Па матывах аповесці “Пайсці і не вярнуцца” створаны спектакль (1979), па аповесці “Сотнікаў” – кінафільм “Узыходжанне” (1977), па аповесці “Знак бяды” – аднайменны кінафільм” (1985).
Беларускі тэатр оперы і балета па матывах “Альпійскай балады” (1964) паставіў аднайменны балет (1964, музыка Я. Глебава), па аповесці “Воўчая зграя” – оперу “Сцежкаю жыцця” (1980, музыка Г. Вагнера).
В. Дашук на кінастудыі “Беларусьфільм” стварыў пра Васіля Уладзіміравіча фільм “Узыходжанне” (1985).
Памёр В. У. Быкаў 22.06.2003г.

Клопаў Аніс Андрэевіч
Нарадзіўся 14.05.1914 г. у в. Наваселле. У Чырвонай Арміі з 1938 г.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941г. на Заходнім, Калінінскім, 1-ым Прыбалтыйскім, і 3-ім Беларускім франтах.
Камандзір сапёрнага аддзялення малодшы сержант Клопаў вызначыўся у баях ва Усходняй Прусіі. 10.01.1945г. размініраваў поле шырынёй 40м., 16.02.1945г. адзін з першых фарсіраваў р. Штрадык і знішчыў з кулямёта каля 20 гітлераўцаў. У красавіку 1945г. у час прарыву абароны на падыходе да Кёнігсберга зрабіў праход у мінным полі, разам з пяхотай уварваўся у варожыя траншэі і знішчыў 13 гітлераўцаў, быў паранены, але працягваў бой.
Удзельнік Парада Перамогі у Маскве ў 1945 г.
У 1953 г. вярнуўся на радзіму, жыў і працаваў ва Ушачах.
Аніс Андрэевіч поўны кавалер ордэна Славы.
Яго імем названа вуліца у г.п. Ушачы.
Памёр Клопаў А. А. 04.02.1995 г.

Лабанок Уладзімір Елісеевіч
Нарадзіўся 03.07.1907г. у в. Востраў Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1931), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПС (1956).
У 1931-1940гг. Працаваў аграномам-эканамістам, дырэктарам Беліцкага, Смальянскага  сельскагаспадарчых тэхнікумаў, першым сакратаром Лепельскага РК КП(б)Б.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраушікоў партызанскага руху на Віцебшчыне: 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага РК КП(б)Б, камандзір партызанскага атрада №68, камісар партызанскай брыгады “Дубава”, камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, кіраўнік аператыўнай групы ЦК КП(б)Б ЦШПР па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.
Пасля вайны – намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП(б)Б, старшыня Гомельскага і Полацкага аблвыканкамаў, 1-ы сакратар Палескага і Віцебскага обкомаў КПБ, 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадуктаў БССР, намеснік Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР.
Член Бюро ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-9-га скліканняў, намеснік Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета БССР 3-га, 6-8-га скліканняў.
Герой Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Суворава 1-ай ступені, Чырвоного Сцяга, Айчыннай вайны 1-ай ступені, Дружбы народаў, 10 медалямі.
Аўтар кніг і артыкулаў пра партызанскую барацьбу.
Памёр 04.11.1984 г.

Именами участников Великой Отечественной войны в г.п.Ушачи, начиная с 1994 года, названы 4 улицы-новостройки:
КЛОПОВ Анис Андреевич – полный кавалер Ордена Славы (названа улица-новостройка,  установлен памятник на гражданском кладбище в г.п.Ушачи);
КОСТЮЧЕНКО Надежда Леонидовна – партизанка отряда Дубова (названа улица-новостройка, Ореховская средняя школа, установлен бюст на территории Ореховской средней школы в 1998 году. Орден Великой Отечественной войны 1 степени посмертно);
МАМКИН Александр Павлович –летчик, вывозил детей на Большую землю. Умер в госпитале в 1943 год;
ГИЛЬ-РОДИОНОВ Владимир Владимирович -  командир 1-й Антифашистской партизанской бригады. В 1943 году награжден Орденом Красной Звезды, присвоено звание полковника. Был тяжело ранен и 14 мая 1944 года умер.

 

 

Выборы-2018
2017
Витебский облисполком
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
ХIХ Всемирный фестиваль молодежи и студентов в Сочи
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт