Правілы дарожнага руху аднолькавыя і для гарадскіх, і для вясковых пешаходаў.
У пункце 17.1 указана, што абазначацца ім абавязкова ў цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама пры руху па абочыне.
Фары аўтамабіля “выхопліваюць” святлоадбівальнік нават у дождж і туман – здалёк бачыцца яркая кропка святла. Пешаход становіцца заўважным за 400 метраў. Пры хуткасці 90 км/г ён свеціцца восем секунд, пры 60 км/г – 24. Гэтага часу вадзіцелю дастаткова, каб пазбегнуць наезду, – прыводзіць флікерную статыстыку старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС Дзяніс Бабянок.
Якое пакаранне панясе пешаход без флікера? Згодна з часткай 1 артыкула 18.23 КаАП, папярэджанне або штраф ад адной да трох базавых велічынь.
Затрымаць парушальніка мае права кожны міліцыянер. Адміністрацыйныя пратаколы складаюць інспектары ДПС і ўчастковыя інспектары міліцыі.
Да спіса