Старшыня райвыканкама
Садоўскі С.С.
Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, падначаленымі райвыканкаму арганізацыямі. Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, узаемадзеянне з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і Ушацкім раённым Саветам дэпутатаў. Пытанні бюджэту і фінансаў, падбору і расстаноўкі кадраў, абароны і дзяржаўнай бяспекі, работы праваахоўных органаў, ведамаснага кантролю.
Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел унутраных спраў;
фінансавы аддзел;
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (у частцы пытанняў падбору і расстаноўкі кадраў);
сектар спорту і турызму райвыканкама;
група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама (у частцы правядзення масавых мерапрыемстваў, арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах).
Пытанні дзейнасці:
сельскіх выканаўчых камітэтаў;
пракуратуры Ушацкага раёна;
суда Ушацкага раёна;
адасобленай групы Ушацкага раёна ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў;
Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
аддзялення па ахове аб’ектаў у п.г.т. Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
навучальна-спартыўнай установы “Ушацкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”;
дзяржаўнай установы “Ушацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”;
установы “Турыстычны інфармацыйны цэнтр Ушацкага раёна”.
Кіраўніцтва:
радай па пытаннях каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры райвыканкаме;
Міжведамасным экспертна-каардынацыйным саветам па турызме пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі дзяржаўных грамадзянскіх служачых райвыканкама;
камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.
Першы намеснік старшыні -
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы
і харчаванні райвыканкама
Ладнова Ю.М.
Кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна, упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Пытанні харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, шэфскай дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям, развіцця рыбнай галіны ў раёне.
Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама,
аддзел землеўпарадкавання райвыканкама.
Пытанні дзейнасці:
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці “Глыбачаны”;
камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадалецкае”;
унітарнага прадпрыемства “Сафійскія дары”;
адкрытага акцыянернага таварыства “Дземянец”;
адкрытага акцыянернага таварыства “Іллюшынскі”;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 237 у г.п. Ушачы Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”;
Ушацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Ушацкі лясгас”;
Ушацкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Ушацкім раёне дзяржаўнай установы “Віцебская дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін”;
лячэбна-прафілактычнай установы “Ушацкая ветэрынарная станцыя”;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых” упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама;
суб'ектаў малога бізнесу сельскагаспадарчай галіны;
садоўніцкага таварыства “Дружба”;
дапаможных промыслаў сельскагаспадарчых арганізацый;
адасобленага падраздзялення Ушацкага раёна Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
працоўнай групай для ажыццяўлення праверкі наяўнасці спрыяльных умоў для ажыццяўлення платнага аматарскага рыбалоўства;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў па прадастаўленні ў арэнду рыбалоўных угоддзяў фонду запасу;
камісіяй па падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак;
камісіяй па прыёмцы-перадачы рэкультываваных земляў;
камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў на права нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства;
раённай камісіяй па вызначэнні страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам, землеўладальнікам, арандатарам і ўласнікам адабраннем зямельных участкаў;
раённай камісіяй для атэстацыі кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
камісіяй па аказанні дапамогі дзікай жывёле.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.
Замяшчае старшыню райвыканкама ў выпадках яго адсутнасці ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў.
Намеснік старшыні райвыканкама
Хамёнак В.Л.
Пытанні эканомікі, прамысловасці, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, статыстыкі і аналізу, падатковай і цэнавай палітыкі, страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва і інвестыцый, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна), спажывецкай кааперацыі, працы і заработнай платы, гандлю і паслуг, стабілізацыйных фондаў тавараў, бытавога абслугоўвання насельніцтва, сувязі і інфарматызацыі, лічбавага развіцця, каштоўных папер, абароны правоў спажыўцоў, каштоўных металаў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, аховы працы і тэхнікі бяспекі, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, узаемадзеяння з саветам аграпрамысловага комплексу, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па гандлёвым і бытавым абслугоўванні насельніцтва Ушацкага раёна, ажыццяўляе кантроль за працай аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу ў раёне.
Каардынуе развіццё гандлю, бытавога абслугоўвання, мерапрыемстваў у галіне энергазберажэння, аплаты, стымулявання аплаты працы.
Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел эканомікі;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва);
Пытанні дзейнасці:
аддзела статыстыкі Ушацкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
аддзела аказання страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Лепельскім раёне;
аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне;
цэнтра банкаўскіх паслуг № 221 у г.п. Ушачы адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 34 г.п. Ушачы Наваполацкага філіяла РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”;
кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 37 в. Сарочына Наваполацкага філіяла РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”;
філіяла “Ушацкі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт”;
участка Ушачы Полацкага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”;
Ушацкага ўчастка электрасувязі Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”;
Ушацкага бюро Лепельскага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”;
Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства;
індывідуальных прадпрымальнікаў;
суб’ектаў малога бізнесу прамысловай, гандлёвай і бытавой галіны;
раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
камісіяй па ажыццяўленні праверак стварэння арганізацыямі раёна новых працоўных месцаў і прыёмцы іх у эксплуатацыю;
камісіяй па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ушацкага раёна;
камісіяй па плацяжах і разліках пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай камісіяй па кантролі за выкананнем устаноўленых параметраў па росце заработнай платы і забеспячэннем своечасовай яе выплаты;
конкурснай камісіяй для арганізацыі дзяржаўных закупак райвыканкама;
камісіяй па стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану арганізацый і ўрэгуляванні неплацежаздольнасці пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй па фарміраванні пераліку ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
камісіяй па разглядзе зваротаў аб змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, якія поўнасцю выплачваюцца ў раённы бюджэт пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай камісіяй для атэстацыі кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый раённай камунальнай уласнасці (за выключэннем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў);
рабочай групай па аператыўным вырашэнні пытанняў фінансавання расходаў раённага бюджэту па закупцы імпартных тавараў;
Ушацкай раённай камісіяй па ахове працы;
Ушацкай раённай камісіяй па праверцы ведаў кіраўнікоў і членаў камісій арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, па пытаннях аховы працы;
мабільнай групай па пытаннях аховы працы райвыканкама.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.
Намеснік старшыні райвыканкама
Ягораў Г.М.
Пытанні правядзення выбараў і рэферэндумаў, арганізацыі работы з рэзервам кадраў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, дэмаграфічнай бяспекі, узаемадзеяння з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, рэлігійнымі, палітычнымі, ветэранскімі і іншымі грамадскімі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па адукацыі, ахове здароўя, культуры, сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Ушацкага раёна. Каардынуе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі і друку, галіновых прафсаюзаў, арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, карупцыі і наркаспажывання.
Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны.
Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” і ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”, выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.
Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва);
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (акрамя пытанняў падбору і расстаноўкі кадраў);
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
аддзел па адукацыі;
сектар культуры.
Пытанні дзейнасці:
установы “Рэдакцыя газеты “Патрыёт” Ушацкага раёна”;
установы аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”;
цэнтральнай аптэкі № 65 Ушацкага раёна Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Фармацыя;
дзяржаўнай установы “Ушацкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;
медыцынскага склада ў г.п. Ушачы ўстановы аховы здароўя “Віцебская база захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці”;
дзяржаўнай установы культуры “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці імя Г.М.Гарбука”;
дзяржаўнай установы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
установы культуры “Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е. Лабанка”;
дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў імя Д.У.Крупені”;
устаноў адукацыі раёна;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”;
дзяржаўнай установы адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ушацкага раёна”;
дзяржаўнай установы “Ушацкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”;
Ушацкага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і іншых маладзёжных арганізацый;
даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый “Лясныя азёры”;
Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Ушацкай раённай арганізацыі “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”;
Ушацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”;
Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын”;
дзяржаўнай установы “Ушацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
камісіяй па вызначэнні стажу дзяржаўнай службы работнікаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
раённай камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама;
раённай прызыўной камісіяй;
міжведамаснай раённай камісіяй па прафілактыцы венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі;
камісіяй па справах былых партызан і падпольшчыкаў пры райвыканкаме;
раённым штабам добраахвотных дружын;
камісіяй па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
каардынацыйным саветам па кантролі за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”;
саветам па дэмаграфічнай бяспецы Ушацкага раёна;
саветам па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ва Ушацкім раёне;
камісіяй па выдачы пасведчанняў пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
працоўнай групай па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
наглядальнай камісіяй;
саветам грамадскага пункта аховы правапарадку ў г.п. Ушачы;
каардынацыйным саветам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
грамадскай камісіяй па пытаннях захавання службовай этыкі пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
камісіяй для высвятлення наяўнасці маёмасці ў асобы, якая мае патрэбу ў апецы (папячыцельстве);
камісіяй садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце;
раённай рабочай камісіяй па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый;
грамадскай назіральнай камісіяй па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ушацкага раёна;
пастаянна дзеючай камісіяй па міжведамасным узаемадзеянні і кантролі за выкананнем мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб;
міжведамаснай радай па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту;
эвакуацыйнай камісіяй пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.
Намеснік старшыні райвыканкама
Цімафееў Д.П.
Пытанні будаўніцтва, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, водазабеспячэння, планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання населеных пунктаў, тэрытарыяльнай абароны, перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, надзвычайных сітуацый, ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і сувязі па абслугоўванні насельніцтва Ушацкага раёна, утылізацыі адходаў, ажыццяўляе кантроль за стварэннем умоў развіцця прыдарожнага сэрвісу (у частцы будаўніцтва).
Курыруемае структурнае падраздзяленне райвыканкама:
аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пытанні дзейнасці:
унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна;
філіяла Ушацкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 105 КУП “Віцебскаблдарбуд”;
Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі № 374 ДЭУ № 37 РУП “Віцебскаўтадар”;
Ушацкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Полацкгаз” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз”;
участка г.п. Ушачы філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г. Наваполацка” адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаблаўтатранс”;
Ушацкага раёна электрычных сетак філіяла “Полацкія электрычныя сеткі” Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Віцебскэнерга”;
Ушацкага цэха ультракароткахвалевых радыёстанцый Віцебскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання;
Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;
аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства";
Ушацкага ўчастка Полацкага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Віцебскаблтоп”;
Ушацкай раённай энергагазінспекцыі філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці дзяржаўнай установы “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд”;
Ушацкага вытворча-збытавага ўчастка энергазбыту Полацкага аддзялення філіяла “Энергазбыт” Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Віцебскэнерга”;
даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна”;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага бюро пры Ушацкім райвыканкаме;
камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Ушацкая ПМК-66”;
рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах”;
жыллёва-будаўнічых кааператываў;
суб'ектаў малога бізнесу будаўнічай галіны;
прыватызацыі жылля і індэксацыі жыллёвых квот;
галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва:
камісіяй для прыёмкі індывідуальных жылых дамоў у эксплуатацыю;
камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях пры райвыканкаме;
камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
камісіяй па выбары месца размяшчэння зямельных участкаў, у тым ліку па фарміраванні зямельных участкаў для правядзення аўкцыёнаў;
камісіяй па вызначэнні памеру кампенсацыі часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах;
камісіяй па правядзенні абследавання жылых памяшканняў, замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
пастаянна дзеючай камісіяй па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету ва Ушацкім раёне;
міжведамаснай раённай камісіяй па прызнанні жылых памяшканняў непрыдатнымі для пражывання або не адпаведнымі санітарным і тэхнічным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да жылых памяшканняў;
камісіяй для вызначэння памеру частковай кампенсацыі сродкаў грамадзянам пры падключэнні новых спажыўцоў прыроднага газу;
камісіяй па пытанні набыцця шматдзетнымі сем'ямі жылых памяшканняў на другасным рынку жылля за кошт дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў або аднаразовых субсідый;
камісіяй па абследаванні стану жылых дамоў;
камісіяй для абследавання самавольных пабудоў;
камісіяй для падрыхтоўкі некаторых рашэнняў выканкама ў адносінах да капітальных пабудоў;
камісіяй для прыёмкі выкананых работ па пераўладкаванні і (або) перапланіроўцы;
раённай назіральнай камісіяй па падвядзенні вынікаў штогадовага агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах Ушацкага раёна.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.
Кіраўнік справамі -
начальнік упраўлення справамі райвыканкама
Баратынскі Д.А.
Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, апарата Ушацкага раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства, ажыццяўлення ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных даных і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія стаяць на балансе райвыканкама. Праца па вядзенні спецыяльнага справаводства ў райвыканкаме.
Адказны за выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”. Правядзенне юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў райвыканкама.
Курыруемыя структурныя падраздзяленні райвыканкама:
кіраванне справамі;
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
аддзел арганізацыйна-кадравай работы (у частцы пытанняў рэжымна-сакрэтнай работы);
юрыдычны сектар.
Пытанні:
удасканалення форм і метадаў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, рэгламенту, справаводства;
каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння мерапрыемстваў райвыканкама;
арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;
удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў;
утрыманне і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый райвыканкама;
жыллёва-бытавыя;
аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады.
Кіраўніцтва:
адміністрацыйнай камісіяй райвыканкама;
экспертнай камісіяй райвыканкама;
кваліфікацыйнай камісіяй па прысваенні класаў і разрадаў вадзіцелям аўтамабіляў;
камісіяй па ацэнцы маёмасці;
атэстацыйнай камісіяй па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый спецыялістам Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
кваліфікацыйнай камісіяй па прысваенні разрадаў уборшчыкам;
памяшканняў Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;
камісіяй па спісанні маёмасці.
Ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па адпаведных пытаннях.