Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Навіны рэгіёна
11.07.2025

Свята казацкай песні, выставы, канцэрты. Куды схадзіць сёння на "Славянскім базары"

11 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Саюзнай дзяржавы, свята казацкай песні, узнагароджанне лаўрэатаў дзіцячага музычнага конкурсу, выстава мастацкай фатаграфіі - куды гасцям "Славянскага базару ў Віцебску" схадзіць сёння, каб паглыбіцца ў творчую атмасферу, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.

З самай раніцы на вуліцы Пушкіна можна будзе ўбачыць вытанчаныя, бязважкія і ўражваючыя сваёй прыгажосцю работы майстроў, якія ўдзельнічаюць у адкрытым абласным свяце-конкурсе па выцінанцы "Ажурныя мары".

Дні моладзі пройдуць на фестывалі. Яны стартуюць з патрыятычнай акцыі - шэсця "Марш пераможцаў", якое пройдзе да мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Тут жа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства.

У Беларускім тэатры "Лялька" ў 11.00, 13.00 і 19.00 калектывы з Пензы і Ніжняга Ноўгарада прадставяць свае пастаноўкі.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей запрашае ў 12.00 на прэзентацыю выставы мастацкай фатаграфіі "Керч Антычная".

Лаўрэаты XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" у 13.00 выступяць на гала-канцэрце, дзе ім уручаць заслужаныя ўзнагароды. У гэтым годзе ўпершыню будзе прысуджана прэмія Выканкама СНД - хрустальная нотка Садружнасці.

У 13.00 на плошчы каля помніка Пушкіна разгорнецца свята казацкай культуры і традыцый, дзе творчыя нумары прадэманструюць прадстаўнікі казацтва Беларусі і Расіі.

Удзельнікі XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" сёння даведаюцца нумары, пад якімі яны выступяць у час творчага выпрабавання. Беларусь прадставіць ужо даволі вядомая маладая спявачка Валерыя Бернатовіч. Яна будзе спаборнічаць з яшчэ 13 прэтэндэнтамі на галоўны прыз - "Ліру". І ўпершыню Лера выйдзе на сцэну па-за дуэтам з Арцёмам Скаролем. Для дзяўчыны гэта будзе сур'ёзным выпрабаваннем.

З шоу-праграмай "Моцная жанчына" ў абласной філармоніі ў 18.00 выступіць грузінская артыстка Этэры Берыяшвілі. У той жа час у Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І.І. Салярцінскага пройдзе канцэрт "Трыа балалаек".

Цэнтральным мерапрыемствам дзён Саюзнай дзяржавы стане гала-канцэрт з удзелам выканаўцаў і калектываў з Беларусі і Расіі. Упершыню сваё майстэрства на фестывальнай сцэне прадэманструюць прэзідэнцкія аркестры дзвюх краін. Атрымаць задавальнене ад яркіх нумароў можна будзе ў 18.30 у Летнім амфітэатры.

У тэатральнай праграме заяўлены спектакль "Жаніцьба". У 19.00 на коласаўскай сцэне яго прадставіць Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача.

На сустрэчу з расійскім акцёрам Максімам Аверыным запрашаюць у Канцэртную залу "Віцебск" у 20.00. Ён прэзентуе монаспектакль "Навучы мяне жыць…".

У 10 гадзін вечара ў Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе загучаць "Рытмы лета". Ваня Дзмітрыенка, Алег Маямі, Вольга Бузава, Лера Бернатовіч і Арцём Скароль не дадуць сумаваць гледачам і ўзнімуць настрой, нават калі ён крыху сапсаваны традыцыйнымі фестывальнымі дажджамі.

Начны канцэрт "Залаты хіт" у Летнім амфітэатры - гэта мерапрыемства для тых, хто не спіць і любіць праводзіць час весела. У 1.30 над Віцебскам пальюцца песні групы "Божая кароўка", "Рок-астравы", "Дыскамафія". А яшчэ ў час гэтага канцэрта дазваляецца і нават рэкамендуецца не сядзець на месцы, падпяваць артыстам і танцаваць да самай раніцы.-0-

Да спіса