Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
04.09.2024

У раёне прайшла патрыятычная акцыя ў рамках Дня Саюзнай Дзяржавы

Партнёрства і ўзаемадапамога – тыя прынцыпы, на якіх здаўна грунтуюцца адносіны Беларусі і Расіі. На наш лёс выпала нямала агульных выпрабаванняў. Адным з такіх стала Чарнобыльская катастрофа, наступствы якой дагэтуль адчуваюць жыхары абедзьвюх краін. І невыпадкова вось ужо больш дваццаці год Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы рэалізуе праект па лячэнні і аздараўленні дзяцей з пацярпелых ад аварыі рэгіёнаў.

У гэтыя дні на Лепельшчыне ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына” адпачывае 140 хлопчыкаў і дзяўчынак. Прыехалі яны з Гомеля і з пасёлка Іўе, што на Гродзеншчыне – так, нават на захадзе нашай краіны ёсць забруджаныя тэрыторыі. У Расіі ж асноўны радыяцыйны ўдар прынялі на сябе Бранская, Тульская, Арлоўская і Калужская вобласці – менавіта школьнікі з апошняга рэгіёна ў гэты раз атрымалі бясплатныя пуцёўкі ў прыдзвінскую “Жамчужыну”.

Канечне, у праграме адпачынку – не толькі ўмацаванне здароўя, а і шэраг займальных, пазнавальных мерапрыемстваў. Асабліва запомніцца дзецям Дзень Саюзнай дзяржавы, ключавой падзеяй якога стала патрыятычная акцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыемна, што месцам яе правядзення была абрана гераічная Ушаччына. А разам з юнымі турыстамі ў наш раён прыехалі кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Марыяна Шчоткіна, старшыня пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка, іншыя ганаровыя госці.

Пачалася праграма акцыі ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка, дзе яе ўдзельнікаў прывітаў старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі. У знак павагі і сяброўства Марыяна Акіндзінаўна перадала нашай установе дзве кнігі, выдадзеныя Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы да юбілею вызвалення Беларусі 
З непадробным захапленнем дзеці і дарослыя слухалі аповед экскурсаводаў, разглядалі і фатаграфавалі экспанаты.

Не менш уразіў гасцей і мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Яны даведаліся пра падзеі, што адбываліся тут 80 год таму, прынялі ўдзел у мітынгу, усклалі кветкі да мемарыяльных пліт. Ушацкія культработнікі стварылі імправізаваны лясны лагер, дзе дзеці змаглі адчуць атмасферу партызанскага побыту, намаляваць антыфашысцкую лістоўку, разам з нашымі артыстамі праспяваць “Смуглянку” і “Кацюшу”.


Да спіса