Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
23.12.2024

«Птушыная сталоўка»

Вучні Ушацкай школы далучыліся да чэленджу “Птушыная сталоўка”. Дарэчы, у якасці ініцыятара гэтай карыснай справы выступіў намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Г.М.Ягораў.

Перш чым прыступіць да вырабу кармушак, пачаткоўцы адшукалі шмат цікавай інфармацыі аб зімоўцы птушак, асаблівасцях іх паводзін і, канечне, аб харчаванні. І ўжо назіраюць за тым, хто прылятае на мініяцюрныя вырабы з кардону, фанеры. А вось для шасці вялікіх грунтоўных кармушак, якія на ўроках працы пад кіраўніцтвам Д.П.Дразда зрабілі старшакласнікі, яшчэ падбіраецца месца.

Падобная экалагічная акцыя прайшла і ў Глыбачанскай школе. Сапраўдныя “палацы”, зробленыя цімураўцамі атрада “Патомкі” і іх бацькамі, развешаны ў яблыневым садзе ўстановы.

Да спіса