• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дорым радасць

31.05.2021
Менавіта так называецца рэспубліканская акцыя, якую ўпершыню сёлета праводзіць “Беларускі саюз жанчын”. Прымеркавана яна да Дня абароны дзяцей, аднак доўжыцца не адзін дзень. Актывісткі грамадскага аб’яднання наводзяць парадак на дзіцячых гульнявых пляцоўках, закладаюць клумбы, фарбуюць лавачкі, арэлі, альтанкі – жаночым позіркам вызначаюць, каб было утульны і прыгожа.

У нашым раёне старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” Алена Пашковіч запрасіла прыняць удзел у добрым пачыне раённае аб’яднанне прафсаюзаў на чале з Марыяй Шаўчэнка.Знайшоўся і спосар – ім стаў цэнтр банкаўскіх паслуг № 37 “Белаграпрамбанка”. Яго начальнік Дзіна Садоўская закупіла фарбу, інструменты і разам з маладымі супрацоўніцамі ўзяла ў рукі пэндзаль. Як і ўсе астатнія ўдзельніцы акцыі, якія размеркаваліся па гарадскім скверы па вуліцы Ленінскай, каб абнавіць у ім пясочніцы, горкі, самалёт – усе металічныя часткі канструкцый. Месца выбрана невыпадкова – яно любімае ў сямей, што маюць дзяцей. Таму як у сваім двары наводзілі марафет Святлана Казакевіч, Вольга Цішкова, бо іх сыны частыя госці сквера, а ўчора былі ўдзельнікамі раённага свята, прысвечанага Дню абароны дзяцей.

Трэба зазначыць, што гэта ўжо другое мерапрыемства раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” у рамках акцыі “Дорым радасць”. Першае прайшло да Дня сям’і па ініцыятыве старшыні пярвічкі ясляў-сада №4 Ірыны Ціханавай на дзіцячай пляцоўцы названай дашкольнай установы. Ёй загадзя быў падрыхтаваны эскіз будучай дзіцячай фітапляцоўкі, за спонсарскія сродкі набыты і ўсталяваны дэкаратыўны домік з плотам, каля якога на градках высадзілі шматгадовыя лекавыя травы. Актывістка раённай арганізацыі Марыя Ярмош падзялілася шматлікім пасадачным матэрыялам з уласнага падворка і падрыхтавала спецыяльныя інфармацыйныя таблічкі. Карысна і пазнавальна. 

“Дзіцячыя пляцоўкі – адны з самых запатрабаваных месцаў для сямейных ушачан. Іх павінна быць больш, прыбраных, дагледжаных, з самымі рознымі элементамі. Таму мерапрыемствы па іх добраўпарадкаванні мы будзем працягваць”, – зазначыла Алена Пашковіч, якая дарэчы, працавала разам з усімі ў свой адпускны дзень.