За добрасумленную працу, ініцыятыву, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні і захаванні бібліятэчнай справы і культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з Днём бібліятэк узнагародзіць Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта:
Малак Ірыну Станіславаўну, загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось дзяржаўнай ўстановы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
Кашненка Галіну Мікалаеўну, загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось дзяржаўнай ўстановы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
Неруганёнак Наталлю Аркадзьеўну, бібліятэкара Вяркудскай бібліятэкі-філіяла № 17 дзяржаўнай ўстановы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
За шматгадовую плённую службу ў пракуратуры Ушацкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Банеўскага Віталія Эдуардавіча, намесніка пракурора Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
За добрасумленную працу і ў сувязі з Днём аўтамабіліста і дарожніка ўзнагародзіць Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Пятніцу Віталія Мікалаевіча, вадзіцеля аўтамабіля шостага разраду ўчастка г.п. Ушачы філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г. Наваполацка” адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаблаўтатранс”.
Смотреть все