Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі засеяна 37 працэнтаў плошчаў ранніх яравых культур

30.03.2026
У Беларусі засеяна 37 працэнтаў плошчаў ранніх яравых культур

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засеяна 37 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад раннія яравыя культуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 30 сакавіка, у краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 204 тыс. га, што складае 37 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 552 тыс. га", - расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай - 74 тыс. га (87 працэнтаў ад планавых плошчаў), у Гродзенскай - 48 тыс. га (65 працэнтаў), у Мінскай - 30 тыс. га (41 працэнт), у Гомельскай - 27 тыс. га (29 працэнтаў), у Магілёўскай - 14 тыс. га. (13 працэнтаў), у Віцебскай - 11 тыс. га (9 працэнтаў).

Стартавала сяўба лёну-даўгунцу ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях. Выкананы работы на 3,7 тыс. га - больш як 7 працэнтаў ад плана 50 тыс. га. 

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 664 тыс. га, што складае 48 працэнтаў ад плана. 

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 638 тыс. т дзеючага рэчыва - 76 працэнтаў ад плана. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 47 млн т, унесена на палі 22 млн т.-0-

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.