Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі павялічана фінансавая падтрымка дзяцей-сірот

13.04.2026
У Беларусі павялічана фінансавая падтрымка дзяцей-сірот

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам павялічана фінансавая падтрымка дзяцей-сірот. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент падрыхтаваны ў мэтах паляпшэння ўмоў дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Акрамя таго, актуалізаваны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі.

У прыватнасці, пастановай прадугледжваецца павелічэнне ў дзяржаўных установах грашовых норм расходаў на харчаванне дзяцей-сірот на 15 працэнтаў, а таксама на 5 працэнтаў - на забеспячэнне іх адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром, вучэбнымі прыладамі, прадметамі першай неабходнасці і асабістай гігіены. Акрамя таго, у сямейных формах уладкавання павялічацца на 10 працэнтаў штомесячныя грашовыя выплаты на харчаванне, забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, вучэбнымі прыладамі, прадметамі асабістай гігіены, іншымі прадметамі першай неабходнасці, на асабістыя расходы, на 5 працэнтаў - памер аднаразовай грашовай выплаты на першапачатковае набыццё мяккага інвентара і абсталявання для дзяцей ва ўзросце 0-3 гадоў і на 22 працэнты - на пакрыццё расходаў на плату за карыстанне тэлефонам, бытавымі паслугамі.

Прадугледжана таксама адпаведнае павелічэнне памераў кампенсацыі абавязанымі бацькамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Акрамя таго, у ліку норм пастановы - уключэнне ў склад дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, павелічэнне грашовых норм расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі на 5 працэнтаў.-0-

 

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.