Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Мы ўсё ведаем, трэба толькі супакоіцца". Цэнтралізаваныя іспыты пачаліся ў Беларусі

26.05.2026

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пунктах правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання пачаліся іспыты па прадметах на выбар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выпускнікі 11-х класаў прыбылі ў пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену класамі ў суправаджэнні педагагічных работнікаў. У пунктах забяспечаны прапускны рэжым.

Для ўдзелу ў ЦЭ і ЦТ у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ) зарэгістраваны 547 чалавек. Яны будуць пісаць тэсты ў 24 спецыяльна падрыхтаваных аўдыторыях.

Выпускніца 11-га класа Мінскага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Настасся Дзегцярова здае ЦЭ па грамадазнаўстве. Яна прызналася, што практычна не хвалюецца: "А навошта перажываць! Мы доўга вучыліся, шмат рыхтаваліся, мы ўсё ведаем. Цяпер галоўнае - супакоіцца і ўсё ўспомніць. Я збіраюся паступаць на першы курс свайго ж вучылішча для атрымання прафесійнай адукацыі. Хачу стаць трэнерам, выкладчыкам па веславанні на байдарках".

У пункце правядзення іспытаў арганізаваны пітны рэжым, дзяжураць медыкі, працуе буфет.

На тэрыторыі спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ арганізавана зона чакання для суправаджаючых. Тут жа на дзяжурстве да заканчэння ўсіх працэдур будзе знаходзіцца брыгада хуткай дапамогі, а таксама супрацоўнікі праваахоўных органаў і прадстаўнікі МНС.-0-

 

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.