Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год

30.12.2026
Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прыняты бюджэт забяспечвае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы і захоўвае ўстойлівасць дзяржаўных фінансаў.

Рэспубліканскі бюджэт на 2026 год зацверджаны па даходах у суме Br54,4 млрд і расходах - Br58,7 млрд. У параўнанні з бягучым годам даходы вырастуць на 12,4 працэнта, расходы - на 10,4 працэнта. Асноўны прырост даходаў забяспечаць ПДВ, падаходны падатак, падатак на прыбытак і паступленні ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Падатковая нагрузка для пераважнай большасці плацельшчыкаў застаецца нязменнай.

Сацыяльная накіраванасць бюджэту захоўваецца. Ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная падтрымка, культура і спорт застаюцца прыярытэтамі - фінансаванне гэтых сфер забяспечвае даступнасць і якасць паслуг для грамадзян.

Бюджэт прадугледжвае павелічэнне фінансавання і па іншых прыярытэтных напрамках: навука, аграпрамысловы комплекс, падтрымка экспарту.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту зацверджаны ў суме Br4,3 млрд - менш як 1,5 працэнта ВУП.-0-

 

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.