Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: дабрабыт пажылых грамадзян застанецца адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларусі

01.10.2026
Лукашэнка: дабрабыт пажылых грамадзян застанецца адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларусі
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята - добрая нагода нагадаць пра непарыўную сувязь усіх пакаленняў беларусаў як пра важны складнік адзінства народа і дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ў аснове нацыянальнага культурнага кода беларусаў ляжыць павага да старэйшых. "Вы перажылі нямала ўзрушэнняў, выстаялі ў гады суровых выпрабаванняў, самаадданай працай заклалі трывалы фундамент развіцця сучаснай Беларусі, перадаўшы набыты вопыт моладзі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У Год беларускай жанчыны словы асаблівай удзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў маці і бабулям: "Немагчыма пераацаніць вашу ролю ў захаванні сапраўдных сямейных каштоўнасцей, якія ва ўсе часы былі і, упэўнены, застануцца натхняльным маральным арыенцірам для тых, хто толькі пачынае жыццёвы шлях. Працавітасць, цярпенне, узаемная падтрымка, клопат пра дзяцей і старых, безумоўная бацькоўская любоў і патрыятызм - краевугольныя камяні нашага менталітэту".

Прэзідэнт запэўніў, што дабрабыт пажылых грамадзян краіны і ў далейшым будзе з'яўляцца адным з ключавых прыярытэтаў беларускай сацыяльнай палітыкі.

У гэты святочны дзень Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім людзям старэйшага пакалення моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму і шчасця.-0- 
© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.