Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Мінску адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

04.11.2024
У Мінску адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента)
трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

У Мінску адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. У ліку яго ўдзельнікаў была і наша зямлячка – выхавацель дзіцячага сада №4 г.п.Ушачы, актывіст БРСМ, Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, савета працуючай моладзі Ушацкага раёна Анастасія Гатаўская.

– Наша рэспубліка адна з краін-лідараў у свеце па створаных для моладзі ўмовах. Маладзёжная палітыка – адзін з прыярытэтаў дзяржавы. Прэзідэнтам вызначаны яе ключавыя напрамкі, закладзены прававыя асновы. Па ініцыятыве Савета Рэспублікі абноўленая Канстытуцыя дапоўнена асобным “маладзёжным” артыкулам 32-1: “Дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства”, – звяртаючыся да абранага складу парламентарыяў, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

На пасяджэнні асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням міжнароднага супрацоўніцтва ў маладзёжнай палітыцы, уключаючы знакавыя праекты “Цягнік памяці”, “Дзеці Садружнасці”, прафарыентацыйную школу “За бяспеку!”. Дарэчы, моладзь Ушаччыны неаднаразова прымала ўдзел у іх, сваю актыўную пазіцыю праяўляе і ў рэалізацыі раённых мерапрыемстваў.

Анастасія Гатаўская:
– На пасяджэнні вырашалася, хто па якім напрамку будзе далей працаваць. Асабіста я ўвайшла ў склад камісіі па пытаннях навукі і адукацыі, так што пры разглядзе Саветам Рэспублікі законапраектаў, якія датычацца гэтай сферы, мае меркаванні будуць улічвацца.

Наталля Качанава дала высокую ацэнку рабоце прадстаўнікоў другога склікання і адпаведна задала вектар для трэцяга. Наперадзе ў нас насычаны на важныя падзеі год: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 80-годдзе Вялікай Перамогі. З акцэнтам на іх з моладдзю Ушаччыны будзем актыўна працаваць, сумесна з дэпутатамі розных узроўняў узаемадзейнічаць у інтарэсах развіцця раёна і краіны.

У склад Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад абласцей і горада Мінска ўвайшлі 138 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. У трэцім скліканні будуць працаваць 46 хлопцаў і 92 дзяўчыны.

 

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.