У раёне фінішавала ўборка зерневых і зернебабовых культур. Зараз аграрыі завяршаюць работу на ўчастках яравога рапсу, пасля чаго застанецца змалаціць насеннікі бабовых траў і ўбраць кукурузныя палеткі.
Тым часам шэфы, што дапамагалі нашым хлебаробам, вяртаюцца ў свае арганізацыі. У райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі вайскоўцаў, якія шчыравалі на ўшацкіх нівах. Працоўны дэсант з васьмі ваеннаслужачых быў размеркаваны па трох гаспадарках. Ад імя раённага кіраўніцтва намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Ягораў шчыра падзякаваў хлопцам за дапамогу і ўручыў памятныя падарункі. Ён паведаміў, што ў іх падраздзяленні будуць накіраваны Лісты падзякі. А намеснік начальніка райсельгасхарча Таццяна Іванюта падкрэсліла, што памочнікі праявілі сябе стараннымі і дысцыплінаванымі, на іх працу не было ніводнага наракання.
https://www.belpatriot.by/?p=75264