Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Актуальная інфармацыя
05.11.2018

У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў

У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.


Паводле даных на 5 лістапада, цукровыя буракі сабралі з 95,1 тыс. га (96,3 працэнта плошчаў). У Брэсцкай вобласці ўбрана 95 працэнтаў плошчаў, Гродзенскай - 93,2 працэнта, Мінскай - 99,1 працэнта. У Магілёўскай вобласці ўборка цукровых буракоў завершана. Усяго накапана больш за 4,5 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 475,8 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,94 працэнта супраць 16,21 працэнта.


Таксама беларускія аграрыі завяршаюць уборку кукурузы: яна ўбрана з 968,3 тыс. га (99,8 працэнта ад плана). Зерня кукурузы намалочана больш за 1,4 млн т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю: 83,9 ц/га супраць 80,4 ц/га). Зялёнай масы кукурузы сабрана больш за 19,7 млн т.


Завяршаецца нарыхтоўка кармоў для жывёлагадоўлі. У Беларусі ўжо нарыхтавана 981,2 тыс. т сена (100,6 працэнта ад плана), 11,414 млн т сенажу (86,5 працэнта), 16,949 млн т сіласу (93,7 працэнта).

Да спіса
© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.