Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 января 2022

Ветеран Великой Отечественной войны Семён Клепец встретил 95-летие с бодрым самочувствием

У сваім утульным доме ў Прудах Кубліцкага сельсавета ў панядзелак прымаў гасцей Сямён Сцяпанавіч Кляпец. Павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які сустрэў 95-ы дзень нараджэння, прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, старшыні Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош і раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Аляксандраўна Васілеўская.
М.Ярмош, С.Кляпец, Н.Васілеўская.

Шчасце – дажыць да такіх гадоў, і яшчэ большае – суст­рэць іх у бадзёрым самаадчуванні і яснай памяці, як Сямён Сцяпанавіч. Ветэран прыгадаў, як услед за братамі трапіў у партызанскі атрад, наогул пра сваю дружную мнагадзетную сям’ю. Паказаў адзін з самых дарагіх для яго экспанатаў з мінулага – газету “Красная звезда” за 10 мая 1945 года, са зваротам Сталіна да савецкага народа, у якім гаварылася пра Вялікую Перамогу. Экземпляр ляжаў у яго «працоўным кабінеце» – абсталяваным кутку з тэлефонам, сталом з перыёдыкай. Падзяліўся юбіляр і сакрэтам даўгалецця: – ён вядзе здаровы лад жыцця і нават зімой абавязкова робіць пешыя прагулкі.

Хочацца, каб і стагадовы юбілей Вы, паважаны Сямён Сцяпанавіч, сустрэлі такім жа бадзёрым.

К списку новостей