Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 июля 2019

УСЁ НАПЕРАДЗЕ, УСЁ ПА ПЛЯЧЫ!

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень моладзі – яркае і, несумненна, вясёлае свята. Бо што можа быць выдатней той пары, калі яшчэ ўсё наперадзе і ўсё па плячы?! Спецыяльна для маладых людзей і тых, хто сэрцам і душой адносіць сябе да гэтай катэгорыі, на мінулым тыдні ў раёне прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Партызанскімі сцежкамі 

Адрозніць ваенную тэхніку, скласці з мазаікі карту раёна, адной запалкай распаліць вогнішча… З гэтымі і іншымі заданнямі спраўляліся ўдзельнікі патрыятычнай гульні-квеста, што прайшла пад эгідай БРСМ на мемарыяльным комплексе “Прарыў”.

Дзве каманды працоўнай моладзі праявілі не толькі вынослівасць, хуткасць, але і эрудыцыю, кемлівасць, нестандартнае мысленне. На “Плошчы памяці” яны шукалі прозвішчы ўвекавечаных на плітах воінаў, у зямлянках адгадвалі загадкі і прадметы быту, якімі карысталіся партызаны, давялося “папацець” і над тэкстам, зашыфраваным азбукай Морзэ. Вызначыць лідараў дапамаглі пытанні краязнаўчай віктарыны, праведзенай у лясной школе. А вы, напрыклад, ведаеце, што памятны знак у Кублічах устаноўлены ў гонар Арцёма Вярыга-Дарэўскага, а самае глыбокае возера рэспублікі знаходзіцца на Віцебшчыне? Зрэшты, усё гэта не выклікала цяжкасцей у ігракоў.

Час гульні праляцеў непрыкметна. І хоць вызначылася ў ёй каманда-пераможца, аднак добры настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі.

На адной хвалі 

Урачыстасць, прымеркаваная да Дня моладзі, прайшла ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Галоўнымі яе віноўнікамі сталі 20 прадстаўнікоў працоўнай моладзі Ушаччыны, якія трапілі сёлета на своеасаблівую Дошку гонару (з ёй мы пазнаёмілі нашых чытачоў у мінулым нумары “Патрыёта”).

– Шчыра кажучы, не чакала аказацца ў ліку лепшых, бо сваю працоўную дзейнасць на новай пасадзе пачала ўсяго год таму, – сказала прадстаўніца калектыву Ушацкага ўчастка электрасувязі Ганна Бугай. – Вельмі прыемна, што мае старанні былі ацэнены. Цяпер проста не маю права на паслабленні – буду старацца апраўдваць аказаны мне давер.

– Адчуваю сябе крыху непрывычна, – падзялілася сваімі ўражаннямі Валерыя Карэйша з філіяла ПУ “Полацкгаз”. – На падобных мерапрыемствах мне як самадзейнаму артысту, удзельніцы вакальнай групы “Ушачаначка” звычайна прыходзіцца выступаць, а не сядзець вось так у зале. Калі падчас узнагароджання пачула сваё прозвішча і выйшла на сцэну, ледзь стрымалася, каб не ўзяцца за мікрафон і не заспяваць. Тым больш, што маё выступленне на ўзгаданы канцэрт было запланавана.

Ва ўрачыстай атмасферы намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч узнагародзіла маладых работнікаў Ушаччыны. Яна адзначыла, што падобныя мерапрыемствы – даніна прызнання іх мэтанакіраванасці, ініцыятывы, працаздольнасці.

– Нягледзячы на тое, што вы толькі пачынаеце свой жыццёвы і працоўны шлях, у вас ужо атрымалася ўнесці ўклад у эканамічнае, духоўнае і грамадскае развіццё роднага раёна. Вы – яго будучыня і краіны ў цэлым, – падкрэсліла Алена Васільеўна.

Да віншаванняў далучылася першы сакратар райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Хрыпель:

– З моладдзю ў нас шмат планаў і сумесных задум, якія абавязкова рэалізуем. Хочацца пажадаць юнакам і дзяўчатам не спыняцца на шляху самаўдасканалення і навучання, быць патрыётамі сваёй вялікай і малой радзімы.

Падтрымаць юнакоў і дзяўчат прыйшлі на ўрачыстасць іх калегі, сябры, родныя. Радасць і гонар перапаўнялі жонку вадзіцеля аўтамабіля УП ЖКГ Аляксея Селявёнка Наталля, з захапленнем назіралі за татам і дзве яго маленькія дачушкі. Вялікая група падтрымкі аказалася ў прадстаўнікоў сістэмы адукацыі – Дзмітрыя Паршонка, Віталя Дзямідава і Сяргея Каваленкі. На “ўра” сустракала зала Кірыла Шалыгу, які сваю прысутнасць у ліку лепшых работнікаў падчас канцэртнай праграмы даказваў яркімі нумарамі.  Не шкадавалі апладысментаў гледачы і для астатніх віноўнікаў урачыстасці.

Шмат было ў гэты дзень выдатных песень і яркіх харэаграфічных пастановак. Працягам жа ўрачыстага мерапрыемства стала святочная дыскатэка, якая сабрала вакол сябе не толькі маладое пакаленне Ушаччыны, але і людзей старэйшага ўзросту, якія нароўні з моладдзю танцавалі ад душы, успамінаючы свае юныя гады.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

К списку новостей