Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 июля 2019

ПРЫГОЖЫ ПАДАРУНАК

Роднай Ушаччыне на бягучым тыдні зрабілі актывісты раённага савета ветэранаў. У рамках Года малой Радзімы яны высадзілі ў цэнтры гарпасёлка дзевяць руж. У зборы сродкаў на іх набыццё паўдзельнічала і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

–  Сёння працаваць тут – адно задавальненне, – за справай зазначае Ніна Аляксандраўна Васілеўская, старшыня ветэранскай арганізацыі. – Кветнік на вачах пераўвасабляецца. Упэўнена: такую прыгажосць ацэняць усе нашы землякі, госці гарпасёлка. І вельмі спадзяюся, што не знойдзецца жадаючых “перасяліць” ружы на ўласны ўчастак. Падстрахуюць жа ад гэтага відэакамеры, устаноўленыя непадалёк.

Важнасць справы добраўпарадкавання разумеюць і ўшачанкі Наталля Васільеўна Глінская, Любоў Якаўлеўна Шарак, якія паўдзельнічалі ў працэсе пасадкі. Дапамагала ж кветкаводам-аматарам вопытны азеляніцель камунгаса Святлана Васільеўна Ісаева.

– Гэта наш невялікі ўклад ва ўпрыгожанне Ушаччыны, – кажуць жанчыны. – Магчыма, такую ініцыятыву падтрымаюць і прадстаўнікі іншых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў раёна.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

К списку новостей