Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 ноября 2021

Прафесійнае свята аграрыяў

Ушаччына заўсёды лічылася сельскагаспадарчым рэгіёнам і нашы землякі добра ведаюць, што такое нястомная праца на зямлі. А таму прафесійнае свята аграрыяў мы традыцыйна адзначаем з асаблівай ўрачыстасцю і ў гэты дзень выказваем шчырую падзяку людзям, якія звязалі свой лёс з такой цяжкай, але вельмі пачэснай справай.

Сёлетні сезон падрыхтаваў хлебаробам шмат выпрабаванняў, і яго ніяк не занясеш у разрад удалых. І хоць лічбы ў выніковых зводках не надта ўражваюць, працаўнікі палёў і ферм рабілі сваю справу старанна і з выключнай самаадданасцю. Гэта падкрэсліваў на прысвечанай святу ўрачыстасці старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. Ну а тых, хто ўнёс сёлета адметны ўклад у агульны каравай, запрасілі на сцэну для ўручэння ўзнагарод. Самыя дастойныя прадстаўнікі ўсіх ушацкіх сельгасарганізацый атрымалі граматы і падзякі райвыканкама і райсавета, райкама прафсаюза работнікаў АПК, а працаўнікі, якія дасягнулі лепшых вынікаў у раённым спаборніцтве – дыпломы і грашовыя прэміі. Свае падарункі аграрыям падрыхтавалі раённая арганізацыя “Белай Русі”, Ушацкі лясгас, а таксама культработнікі, якія аформілі да свята шэраг цудоўных выстаў, тэматычных куткоў і фотазон, падарылі прысутным насычаны цікавымі нумарамі канцэрт.

К списку новостей