Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 июня 2019

І СПРЫТНЫЯ, І РАЗУМНЫЯ

Сустрэчы з працоўнай моладдзю ў нашым раёне сёлета ладзяцца сістэмна і праходзяць у новым фармаце. 13 чэрвеня на чарговае такое мерапрыемства, што праводзілася ў спарткомплексе “Юнацтва-Ушачы”, сабраліся маладыя спецыялісты, якія прыбылі ў рэгіён у 2017 годзе. За прайшоўшы час яны ўжо паспелі адаптавацца на першых працоўных месцах, а некаторыя нават сталі ключавымі фігурамі ў сваіх калектывах. Якія цяжкасці ўзнікаюць на шляху асваення прафесіі, як вырашаюцца бытавыя пытанні – усё гэта маладыя спецыялісты маглі абмеркаваць з намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях А.В.Пашковіч, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В.П.Котавым. Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама У.М.Давыдоўскі.

Што датычыцца праграмы сустрэчы, то яна была цікавай і насычанай. Моладзь прадэманстравала свае здольнасці ў спартыўных эстафетах і інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”, падчас якіх многія юнакі і дзяўчаты, што працуюць у розных сферах, пазнаёміліся паміж сабой, наладзілі сяброўскія стасункі. І запланавалі новую сустрэчу – па жаданні большасці ўдзельнікаў, пройдзе яна ў Бычках на радзіме Васіля Быкава.

К списку новостей