Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ушачский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 августа 2019

ДБАЕМ ПРА НАША БУДУЧАЕ

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у чацвер у арганізацыях раёна. У гэты раз яго тэмай стала ахова мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь. Інфармацыйна-прапагандысцкая група, у склад якой увайшоў старшыня Ушацкага райвыканкама У.Г.Аўдошка, намеснік галоўнага ўрача Цэнтральнай раённай бальніцы Н.В.Дрозд, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі М.В.Дрозд, наведала працоўны калектыў Ушацкага раёна электрычных сетак.

Наталля Васільеўна расказала работнікам аб дэмаграфічным становішчы ў раёне, у прыватнасці, аб тым, што, на жаль, нараджальнасць на Ушаччыне змяншаецца: так, калі ў 2017 годзе на свет з’явілася 100 немаўлят, то летась – 89. Яна таксама прывяла шмат цікавай статыстычнай інфармацыі як па раёне, так і па краіне. Напрыклад, колькасць дзяцей з 1-й групай здароўя (якія не маюць ніякіх захворванняў і паталогій) у Беларусі павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі і складае зараз амаль 30 працэнтаў. У структуре пярвічнага дзіцячага захворвання першае месца займаюць хваробы органаў дыхання – больш 70 працэнтаў, каля 4 прыходзіцца на траўмы і атручванні. Большым стаў сярэдні ўзрост парадзіх: зараз ён складае 29,4 года, а сярод тых, хто нараджае першае дзіця – 26,7. 42 працэнта родаў адбываюцца без ускладненняў. У Віцебскай вобласці знізілася колькасць штучнага перарывання цяжарнасці. З пачатку года ў нашым раёне не зарэгістравана ніводнага аборту – жанчыны, што мелі такі намер, пасля псіхалагічнага кансультавання са спецыялістамі вырашылі нарадзіць дзіця.

“У краіне існуе разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі сямей, што выхоўваюць дзяцей”, – падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік галоўнага ўрача. У сістэму дапамог уваходзяць тры групы: па мацярынстве, сямейныя і па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзецьмі. Так, у прыватнасці, дапамога па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох год зараз складае 376,11 рубля, на другога і наступных – 429,84. Памеры аднаразовых дапамог таксама значныя: пры нараджэнні першынца выплата складае 2309,1 рубля, другога і наступных – 3232,74. У працоўным і пенсійным заканадаўствах таксама прадугледжаны льготы тым, хто мае дзяцей. А вось тое, што ў краіне змяншаецца колькасць шлюбаў (летась іх заключана 60714, што на 8,3 працэнта менш, чым у 2017-м), з’яўляецца негатыўным дэмаграфічным фактарам.

У важнейшай справе клопату пра наша будучае неабходна зрабіць яшчэ шмат. Разам з тым, як зазначыў у сёлетнім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт краіны А.Г.Лукашэнка, бадай, нідзе ў свеце няма такой падтрымкі мацярынства і дзяцінства, як у Рэспубліцы Беларусь.

Работнікі арганізацыі не толькі атрымалі цікавую і карысную інфармацыю, а і скарысталіся магчымасцю задаць пытанні кіраўніку раёна, членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Н.В.Дрозд адказала на тыя з іх, што датычыліся медыцынскага абслугоўвання. Узята на кантроль вырашэнне пытання наконт санаторнага аздараўлення дзіцяці аднаго з работнікаў прадпрыемства.

З цікавасцю слухалі энергетыкі расказ Уладзіміра Генадзьевіча пра перспектывы развіцця раёна. Так, напрыклад, з задавальненнем была ўспрынята інфармацыя пра тое, што ўжо рыхтуецца праект на будаўніцтва гарадской лазні. Вылучаны сродкі на набыццё новага абсталявання для школы мастацтваў, увядзенне ў эксплуатацыю якой запланавана на наступны год. Ёсць задумы і па вырашэнні жыллёвага пытання для маладых спецыялістаў: як варыянты – будаўніцтва арэндных кватэр, пераабсталяванне пад маласямейны інтэрнат аднаго са старых будынкаў у райцэнтры.

Падобныя змястоўныя сустрэчы прайшлі і ў іншых працоўных калектывах раёна.

Н.БАГДАНОВІЧ.

К списку новостей