• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ЗА ЛЕКАМІ – У НОВУЮ АПТЭКУ

27.04.2018

На бягучым тыдні ва Ушачах адчынена новая аптэка №348 РУП “Віцебская фармацыя”. Яе ўдалае месцазнаходжанне – у будынку рэдакцыі (уваход з боку рынка) – несумненна, ацэняць жыхары гарпасёлка і раёна, якія прыязджаюць сюды на грамадскім транспарце. Новая кропка дазволіць “разгрузіць” цэнтральную аптэку, у якой дагэтуль назіраўся павышаны наплыў кліентаў.

Усё тут прадумана ад А да Я. Памяшканне дастаткова прасторнае: хапіла месца і на таварныя паліцы, і на невялікі хол з мяккімі крэсламі, столікам для адпачынку пакупнікоў.

– Гэта ўжо чацвёртая наша аптэка ва Ушацкім раёне і трэцяя ў гарпасёлку (яшчэ адна функцыянуе ў аграгарадку Глыбачка), – каменціруе загадчык цэнтральнай раённай аптэкі Ірына Мікалаеўна Жынь. – Камплектуючы яе лекавымі сродкамі, мы паклапаціліся пра тое, каб былі прадстаўлены ўсе медыкаменты, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва. На сённяшні дзень у асартыменце каля 1200 найменняў тавару. Прычым, большасць медпрэпаратаў – айчыннай вытворчасці.

Таксама тут рэалізуюцца тавары іншага аптэчнага асартыменту: вырабы медыцынскага прызначэння, тавары па доглядзе за дзецьмі і парфумерна-касметычныя. У новай кропцы можна набыць лекавыя сродкі па бясплатных і льготных рэцэптах, прадстаўляецца скідка ў памеры 10 працэнтаў на лякарствы айчынных вытворцаў для асобных катэгорый насельніцтва: пенсіянераў, інвалідаў, мнагадзетных сямей. Калі ж неабходнага медыкаменту ў продажы няма, загадчыца аптэкі Тамара Аляксееўна Спірыдонава прыме заяўку – і на працягу максімум тыдня лекавы сродак будзе прывезены. Зрэшты, і самі пакупнікі могуць атрымаць інфармацыю аб наяўнасці лекаў і іх кошце ў аптэках Ушацкага раёна на сайтах tabletka.by, 103.by.

Адкрыццё новай аптэкі, па словах І.М.Жынь, стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ушацкага райвыканкама, фінансаванню РУП “Віцебская фармацыя”, плённай рабоце будаўнікоў ПУП “СаюзДзвінБуд” і ўсіх аптэчных работнікаў раёна, якія падчас падрыхтоўкі аб’екта і прыбіралі, і ўвасаблялі ў жыццё дызайнерскія ідэі. У бліжэйшы час тут плануецца завяршыць фасадныя работы, правесці неабходнае добраўпарадкаванне.

Новая аптэчная кропка працуе з аўторка па пятніцу з 9.00 да 17.00, у суботу – з 8.00 да 16.00. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт