• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

З КАБІНЕТАЎ – НА СПАРТЫЎНУЮ ПЛЯЦОЎКУ!

05.06.2017

Каманды органаў дзяржкіравання Віцебскай вобласці на працягу двух дзён змагаліся за чэмпіёнскія званні на трэцяй летняй спартакіядзе, якая прайшла на базе лагера “Дружба” ў Шумілінскім раёне.

Адкрываючы ўжо традыцыйны спартыўна­-турыстычны злёт, губернатар вобласці Мікалай Мікалаевіч Шарснёў падкрэсліў, што мэта падобных мерапрыемстваў – не толькі заахвоціць работнікаў дзяржкіравання заняткамі спортам, а і паказаць насельніцтву добры прыклад здаровага ладу жыцця. Такія спаборніцтвы сталі ўжо своеасаблівай фішкай нашай вобласці, і сур’ёзную планку вынікаў устанаўлівае сам губернатар, які ўдзельнічаў у сілавых відах спорту. Сярод 27 каманд раёнаў вобласці і адміністрацый Віцебска былі і ўшачане, якія мерыліся сіламі з калегамі ў розных дысцыплінах праграмы. Спартыўным запалам натхняў сяброў па камандзе яе капітан – старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, які прымаў удзел у спаборніцтвах па стральбе, бадмінтоне, футболе і падыманні гіры. У снайперскім турніры выступала таксама галоўны спецыяліст кіравання справамі райвыканкама Святлана Леанідаўна Дулуб. У.Г.Аўдошка, выбіўшы 45 ачкоў з 50-ці магчымых, заняў другое месца. І калі стральба для яго не новы від спорту, то ў спаборніцтвах па бадмінтоне старшыня ўдзельнічаў упершыню і дэбют удаўся – 8 месца. Ніколькі не сумняваліся ўдзельнікі нашай каманды, што ўдала Уладзімір Генадзьевіч выступіць у падыманні гіры, бо прыхільнікам гэтага віду спорту ён з’яўляецца вельмі даўно, і не памыліліся: 35 ачкоў прынеслі 4 месца. Перамогу ж у гэтым практыкаванні прадказальна заваяваў старшыня аблвыканкама М.М.Шарснёў. У яшчэ адным сілавым відзе спорту – жыме штангі лежачы – Ушаччыну прадставіў старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс, з вынікам у 120 кілаграмаў ён заняў 7 месца. Майстар-клас у гэтым відзе ўсім прысутным паказаў губернатар, паставіўшы абсалютны рэкорд у 170 кілаграмаў.

Дастойна выглядалі нашы землякі ў турніры па шашках, дзе гонар раёна адстойвалі загадчык юрыдычнага сектара Ганна Генадзьеўна Кандрацкая і кіраўнік справамі райвыканкама Ігар Пятровіч Шышко, які заняў трэцяе месца.

Вядома ж, турыстычны злёт нельга ўявіць без валейбольных баталій, дзе раён прадставіла каманда ў складзе бухгалтара райвыканкама Аляксея Казлоўскага, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Бельскай, кіраўніка справамі Вяркудскага сельвыканкама Сяргея Гарбачова і прадстаўніка зямельнай службы Дзмітрыя Баратынскага. Але ў напружанай барацьбе з мінімальным адрывам нашы валейбалісты ўступілі дубровенскім калегам і падняцца на верхнія радкі турнірнай табліцы не змаглі. Галоўны спецыяліст райсельгасхарча Святлана Акулёнак і выконваючы абавязкі старшыні Ушацкага сельвыканкама Міхаіл Хоміч змагаліся ў настольным тэнісе, а юрысконсульт райвыканкама Алена Карчэска і бухгалтар Аляксей Казлоўскі зараблялі ачкі ў агульную скарбонку каманды ў лёгкай атлетыцы. Алена Карчэска разам з галоўным спецыялістам райсельгасхарча Аляксеем Клопавым увайшлі ў тройку лепшых у пазаконкурснай праграме ў спаборніцтвах на трапнасць.

Асабліва гарачым падчас спартакіяды стаў таварыскі футбольны матч “Усход-Захад”, у якім паміж сабой спаборнічалі зборныя старшынь гар- і райвыканкамаў усходніх і заходніх раёнаў вобласці.

У выніковым пратаколе спаборніцтваў першае месца, як і ў мінулым годзе, дасталася дружыне аблвыканкама. Наша зборная размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы – на 13-м месцы, пры гэтым узняўшыся на некалькі прыступак уверх у параўнанні з папярэдняй спартакіядай. Спыняцца на дасягнутым нашы ўдзельнікі не збіраюцца, бо маюць добрыя рэзервы ў асобных відах. І хоць галоўны прынцып аматарскага спорту – перавагу ўдзелу над рэзультатам – ніхто не адмяняў, імкнуцца да найлепшых вынікаў кіраўнікі павінны як у спартыўных турнірах, так і на сваіх працоўных месцах.

В.КАМАРКОВА.

Выборы-2018
2017
Витебский облисполком
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
ХIХ Всемирный фестиваль молодежи и студентов в Сочи
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт