РГА “Белая Русь” сёння аб’ядноўвае каля 170 тысяч беларусаў, у тым ліку больш 18,5 тысячы жыхароў Прыдзвіння, а на Ушаччыне членамі грамадскай арганізацыі з’яўляюцца 552 чалавекі. У сераду прайшла пятая выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі “Белая Русь”, удзел у якой прынялі і актывісты грамадскага аб’яднання нашага раёна, кіраўніцтва раёна.
На канферэнцыі абраны новы лідар – аднагалосна была падтрымана кандыдатура старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі Мікалаеўны Марковіч. Намеснікам старшыні раённай арганізацыі стала Надзея Іванаўна Гардзіёнак, якая працуе ў кадравай службе райвыканкама. Таксама былі абраны ўсе кіруючыя органы грамадскага аб’яднання – Савет і прэзідыум, кантрольна-рэвізійная камісія, куды ўвайшлі самыя актыўныя члены раённай арганізацыі.
Н.М.Марковіч падзякавала дэлегатам канферэнцыі за аказаны ёй давер і адзначыла, што ўшацкая “Белая Русь” будзе імкнуцца падтрымліваць заваяваныя пазіцыі, прадаўжаць шматлікія добрыя справы і разам з тым шукаць новыя формы і метады дзейнасці, накіраванай на вырашэнне самага шырокага спектра пытанняў грамадска-палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна.