• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Віншавалі ветэранаў

06.07.2020

Менавіта з віншаванняў тых, хто набліжаў Перамогу і дзякуючы каму мы адзначаем Дзень Незалежнасці, на Ушаччыне традыцыйна распачалося святкаванне Дня Рэспублікі. Напярэдадні да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны накіраваліся старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка і яго намеснік А.В.Пашковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

У раёне засталося ўсяго 9 ветэранаў вайны, і ніхто з іх не застаўся без увагі ўлады. Шчыра радаваліся паважаныя людзі каштоўным падарункам, адмысловым сувенірам і віншавальным паштоўкам ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

 – Галоўнае пажаданне зараз – гэта моцнага здароўя і даўжэй быць ў страі, – казаў старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, наведваючы ветэранаў. Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня сустракаў кіраўніка раёна ў двары свайго дома ў Глыбачцы, гатовы быў сыграць на гармоніку Васіль Мікалаевіч Казачонак з Завыдрына, не хавала эмоцый, прымаючы падарунак і накінуўшы пінжак з медалямі, ушачанка Кацярына Мікалаеўна Васілеўская.


Кожны з ветэранаў адзначаў, што яны вельмі цэняць такую ўвагу.