• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ І ЗНАЁМСТВА

24.12.2020

Сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, форумы, экскурсіі – на Ушаччыне пастаянна ладзяцца разнапланавыя мерапрыемствы для маладых спецыялістаў. Чарговае прайшло на гэтым тыдні ў Вялікадолецкім сельскім клубе, але па фармаце правядзення яно было зусім не падобнае на афіцыйную сустрэчу.
– Вырашылі арганізаваць незвычайны вечар адпачынку, дзе б вы маглі бліжэй пазнаёміцца, даведацца штосьці новае. Вы, пэўна, ужо адчулі, што ў раёне ўдзяляецца вялікая ўвага рабоце з маладымі спецыялістамі. Вас нямнога і кожнага з вас мы цэнім, імкнёмся каб “прыраслі” да Ушаччыны, ствараем годныя ўмовы для работы і адпачынку, – адзначыла вітаючы працаўнікоў розным прадпрыемстваў і арганізацый раёна намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч.
Пачаўся ж вечар інтэлектуальнай гульні, распрацаванай раённай бібліятэкай імя Е.Лось. Падзяліўшыся на дзве каманды, маладыя людзі з задавальненнем адказвалі на патрыятычныя, краязнаўчыя, літаратурныя пытанні, звязаныя з нашым раёнам. Высветлілася, што нават не ўраджэнцы раёна добра ведаюць, дзе знаходзіцца дом-музей П.Броўкі, што Ушачы атрымалі Магдэбургскае права ў 1758 годзе, а раён утвораны ў 1924-м. Нядрэнна многія арыентуюцца і ў ваеннай тэматыцы: пытанні, калі быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Прарыў”, імя якой партызанкі носіць Арэхаўская школа, вялікіх цяжкасцей не выклікалі. А вось аб тым, што ў гады вайны на возеры Вечалле, у вёсках Пліна і Сержаны дзейнічалі партызанскія аэрадромы, многія не ведалі. А верш нашага знакамітага паэта Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” удзельнікі гульні цытавалі ледзь не хорам.
Набраўшы практычна аднолькавую колькасць ачкоў за правільныя адказы, абедзве каманды атрымалі салодкія прызы ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – тарты, а таксама памятныя сувеніры.
Работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Вялікадолецкага СДК узнімалі моладзі настрой канцэртнымі нумарамі. А Аляксей Рудкоўскі, без якога ў прыгаданай культустанове не абыходзіцца ні адно мерапрыемства, правёў з моладдзю цікавыя конкурсы.
– Шмат чаго новага даведаліся, у мясцовым клубе пабывалі і сапраўды бліжэй паміж сабой пазнаёміліся! – абмяркоўвалі маладыя людзі сустрэчу ўжо за салодкім сталом. “Шчыра кажучы, не чакаў, што мерапрыемства пройдзе на адным дыханні. Цалкам задаволены, што правёў вечар не дома на канапе з тэлефонам у руках, а вось так разнастаіў будні. Гледзячы на добры настрой сваіх калег па гаспадарцы, упэўнены, што яны пагодзяцца з маім меркаваннем”, – падзяліўся ўражаннямі малады спецыяліст ААТ “Ільюшынскі” Арцём Шпіронак.
З энтузіязмам успрыняла моладзь і словы начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі райвыканкама П.А.Алексяёнка аб тым, што на наступны год для іх запланаваны новыя цікавыя мерапрыемствы, экскурсіі. У прыватнасці, маладыя людзі выказалі жаданне пабываць на гідралагічным заказніку рэспубліканскага значэння – возеры Крывое, наведаць сядзібу-музей Васіля Быкава, касцёл Святой Веранікі ў Селішчы і азнаёміцца з работай ушацкай здраўніцы – санаторыя “Лясныя азёры”.