• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Узорнае мерапрыемства для ўзорных гаспадароў

09.11.2017

Наша краіна – адзіная на постсавецкай прасторы, дзе 7 лістапада з’яўляецца агульнарэспубліканскім святам і адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў мінулую рабочую суботу ў цэнтры культуры і народнай творчасці, гаспадары якога разам з іншымі культработнікамі да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі выдатна пастараліся, каб стварыць яскравую і відовішчную атмасферу.

У фае былі аформлены выставы ў духу савецкай эпохі, дзе былі прадстаўлены як музейныя экспанаты, так і рэчы з асабістай калекцыі Міхаіла Аляксандравіча Багдановіча, гасцей сустракалі артысты ў касцюмах часоў падзеі, што змяніла ход гісторыі. Неўзабаве яны сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай пастаноўкі, якую разам з выступленнем хору народнага клуба “Ветэран”, нумарамі выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці цёпла ўспрымалі гледачы. Пакуль на сцэне разгортвалася дзейства, на плошчу, каб ускласці кветкі да помніка заснавальніка савецкай дзяржавы У.І.Леніну, накіраваліся прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта і грамадскіх аб’яднанняў. Адно з іх у гэты вечар арганізавала правядзенне спецыяльнай акцыі – актывісты БРСМ да пачатку мерапрыемства ўручалі гасцям бутаньеркі, вырабленыя да юбілею 7 лістапада.

Гістарычна склалася так, што яно стала і святам новабудоўляў, працоўных дасягненняў – у савецкія часы да 7 лістапада прымяркоўвалася здача ў эксплуатацыю прадпрыемстваў і сацыяльных аб’ектаў, ушаноўваліся лепшыя працаўнікі. А на Ушаччыне па традыцыі менавіта да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі падводзяць вынікі раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння. Як адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка, навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай першачарговай важнасці. Таму добраўпарадкаванне заўсёды на асаблівым кантролі ў органаў улады, многае ў гэтым напрамку робіцца сіламі арганізацый і устаноў раёна, грамадзянамі. Старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і В.М.Захарэнка ўзнагародзілі пераможцаў агляду-конкурсу ў розных намінацыях. Падрабязны матэрыял з мерапрыемства чытайце ў наступным нумары, а сёння прыводзім поўны спіс арганізацый і сядзіб грамадзян, парадак на якіх сёлета прызнаны ўзорным:

“Лепшы сельсавет” – Вялікадолецкі сельсавет (старшыня Алег Леанідавіч СЫС)
“Лепшае прадпрыемства (арганізацыя, установа) гарадскога пасёлка Ушачы” – ДЛГУ “Ушацкі лясгас” (в.а. дырэктара Уладзіслаў Уладзіміравіч ЦВІРКО)
“Лепшае сельскагаспадарчае прадпрыемства” – ААТ “Ільюшынскі” (дырэктар Сяргей Анатольевіч ХАЛІМОНЕНКА)
“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі” – Сарочынскае лясніцтва (ляснічы Сяргей Міхайлавіч ІЛЬЮШЭВІЧ)
“Лепшая ўстанова адукацыі” – ДУА “Кубліцкая дзіцячы сад-базавая школа” (дырэктар Марыя Васільеўна ЯРМОШ)
“Лепшае прадпрыемства гандлю” – магазін № 16 “Барвёнак” в.Сарочына Ушацкага райспажыўтаварыства (загадчык ...),
“Лепшы аб’ект аграгарадка” – ДУА “Глыбачанская дзіцячы сад-базавая школа ім. Б.І.Юркіна” (дырэктар Віктар Пятровіч КОТАЎ)
“Лепшы сельскі населены пункт” – в. Лісічына Кубліцкага сельсавета (старэйшына Мікалай Іванавіч ПІСКУН)
“Дом узорнага парадку”:
- г.п. Ушачы – Сяргей Генадзьевіч і Галіна Валер’еўна ГЛІНСКІЯ (вул. Школьная,22), Аляксандр Анатольевіч ЕМЕЛЬЯНАЎ (вул.Полацкая,11), Юрый Канстанцінавіч і Алена Васільеўна ПАШКОВІЧ (вул.Лугавая,6);
- Вялікадолецкі сельсавет – Аляксандр Аляксандравіч і Таісія Іванаўна АЛЕКСЯЁНАК (в.Касары, вул.Цэнтральная,28);
- Вяркудскі сельсавет – Андрэй Анатольевіч і Вольга Анатольеўна ІВАНКОВІЧ (аг.Вяркуды, вул.Маладзёжная,59);
- Глыбачэнскі сельсавет – Валерый Уладзіміравіч і Таццяна Уладзіміраўна ГУШЧА (аг.Глыбачка, вул.Партызанская,32);
- Жарскі сельсавет – Аляксей Расціслававіч і Алеся Валер’еўна ПАДГОЛА (в.Наваселле, 9);
- Кубліцкі сельсавет – Аляксандр Валер’евіч і Вольга Віктараўна КЛЯПЕЦ (аг.Кублічы, зав. Маладзёжны 1-ы, 2):
- Сарочынскі сельсавет – Сяргей Генадзьевіч і Валянціна Анатольеўна ЛЯШКОВЫ (в.Крыжы,2);
- Ушацкі сельсавет – Валерый Аляксеевіч і Наталля Генадзьеўна АПЁНАК (в.Двор Пліна, вул.Наберажная,11)
“Лепшы ветэранскі падворак”:
- г.п.Ушачы – Ніна Уладзіміраўна ФІЛІМОНАВА (вул.Ленінская,60), Марыя Іосіфаўна ЛІТВІНАВА (вул.Піянерская,35), Ніна Антонаўна КАЗЬЯНІН (вул.Піянерская,14);
- Вялікадолецкі сельсавет– Лілія Ульянаўна НІШЧЫК (в.Садкі,22);
- Вяркудскі сельсавет – Эма Маркіянаўна ДУБЧОНАК (в.Крывушчына,9);
- Глыбачэнскі сельсавет – Мікалай Усцінавіч і Ганна Іванаўна ДУБКО (вул.Сонечная,26);
- Жарскі сельсавет – Віктар Іванавіч і Тамара Васільеўна МІКАЛАЕВЫ (в.Гута,35);
- Кубліцкі сельсавет – Уладзімір Юр’евіч і Зінаіда Мікалаеўна КРАЎЧАНКА (зав.Маладзёжны 1-ы,3);
- Сарочынскі сельсавет – Аліна Антонаўна БАЙКОВА (в.Слабада, вул.Школьная,7);
- Ушацкі сельсавет – Віктар Пятровіч і Таццяна Герасімаўна КАРПЕЧАНКОВЫ (в.Матырына, вул.Цэнтральная,68)
“Лепшы маладзёжны падворак” – Аляксандр Віктаравіч і Святлана Восіпаўна МЯЛЕШКА (в.Ліпавец Ушацкага сельсавета, зав.Рачны,3).

Выборы-2018
2017
Витебский облисполком
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
ХIХ Всемирный фестиваль молодежи и студентов в Сочи
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт