• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

У знамянальны дзень юбілею легендарнага прарыву ўшачане атрымалі цудоўны падарунак

11.05.2019

         У знамянальны дзень юбілею легендарнага прарыву ўшачане атрымалі цудоўны падарунак: побач з нашай “спартыўнай жамчужынай” – фізкультурна-аздараўленчым комплексам “Юнацтва-Ушачы” – адкрылася футбольнае поле са штучным пакрыццём. Спартыўны аб’ект узведзены ў рамках сацыяльнага праекта “Bonfesto – дзецям”, дзякуючы якому да 2022 года ў розных рэгіёнах Беларусі з’явяцца 78 футбольных пляцовак са штучным пакрыццём. Рэалізуюць праект, які падтрымаў Прэзідэнт нашай краіны А.Лукашэнка, Беларуская федэрацыя футбола, Тураўскі малочны камбінат і мясцовыя органы ўлады.

         Варта адзначыць, што стандартныя памеры пляцовак, якія ўзводзяцца ў рамках ініцыятывы, – 20х40 метраў, аднак для ўшачан было зроблена выключэнне і пабудавана поле памерам 40х60, што дазволіць запрашаць на зборы каманды гульнявых відаў спорту, ладзіць трэніроўкі на адкрытым паветры для спартсменаў розных зборных і навучэнцаў нашай ДЮСШ, праводзіць футбольныя турніры. Канечне, ажыццявіць такі затратны праект было вельмі няпроста, і неацэнную дапамогу ў гэтым аказаў У.П.Андрэйчанка. Дарэчы, у сваёй прамове падчас урачыстага адкрыцця Уладзімір Паўлавіч прыгадаў, што добра памятае той прыём грамадзян ва Ушачах, на які прыйшоў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Сяргей Іванавіч Ціханёнак і абгрунтаваў неабходнасць будаўніцтва футбольнага поля. Але ад агучвання ідэі да яе рэалізацыі шлях быў няпросты, і адолець яго дапамаглі намаганні многіх людзей і арганізацый. Словы ўдзячнасці прагучалі на свяце ў адрас прэм’ер-міністра краіны Сяргея Мікалаевіча Румаса, які на момант пачатку будаўніцтва займаў пасаду старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі і кіраўніка федэрацыі футбола рэспублікі, старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Мікалаевіча Шарснёва, начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіля Аляксеевіча Захарэвіча, намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Пятровіча Партнога. Апошні, дарэчы, у сваім прывітальным слове выказаў упэўненасць, што новы аб’ект стане генератарам спартыўных дасягненняў, а сярод маленькіх ушачан запаляцца новыя футбольныя зоркі.

“Быць спонсарам такога важнага праекта – вялікі гонар для нашага прадпрыемства. Здаровы лад жыцця немагчымы без правільнага харчавання – а мы выпускаем менавіта якасную і карысную прадукцыю!” – падкрэсліла намеснік дырэктара Тураўскага малочнага камбіната Наталля Юр’еўна Чэрнік. А Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка ад імя ўсіх землякоў выказаў вялікую ўдзячнасць будаўнікам Лепельскага, Бешанковіцкага, Ушацкага раёнаў і ўвогуле ўсім, хто меў дачыненне да ўзвядзення футбольнага поля. Старшыня райвыканкама ўручыў ганаровым гасцям Лісты Падзякі і памятныя падарункі – прыгожыя карціны з пейзажамі ўшацкіх краявідаў, трапіўшымі ў аб’ектыў нашага фотамастака Уладзіміра Бязрукава.

Шмат прэзентаў атрымалі падчас свята і галоўныя яго персанажы – выхаванцы футбольнага аддзялення Ушацкай ДЮСШ: гэта і мячы ад футбольнай федэрацыі, і наборы смачных вырабаў ад тураўскіх вытворцаў. Ну а ўзнёслы настрой імпрэзе надаў яркі флэш-моб, у час якога на зялёным газоне ў сінхронных рытмічных рухах злілася сотня юных ушачан. Адмысловы падарунак прыгатаваў да свята і экс-саліст легендарных “Песняроў” Валерый Скаражонак: ім стала прэм’ера новай песні “Са мной Беларусь!”

І гэта былі яшчэ не ўсе спартыўныя сюрпрызы, якія чакалі тых, хто прыйшоў на адкрыццё футбольнага поля. Побач з ім з’явіўся таксама трэнажорны комплекс – суперсучаснае спартыўнае збудаванне, якое дазволіць праводзіць сілавыя трэніроўкі на вольным паветры. Відавочна, што комплекс асабліва прыйдзецца даспадобы спартсменам сілавых адзінаборстваў і прыхільнікам вельмі папулярнага зараз сярод моладзі накірунку “вулічнай гімнастыкі” WorkOut.

Ну а для ўшацкіх балельшчыкаў са стажам самым яркім уражаннем гэтага дня стала сустрэча з праслаўленым айчынным галкіперам Міхаілам Вергеенкам, які зараз займае пост намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола. “Дагэтуль памятаю ўсе матчы залатога сезона мінскага “Дынама”, гонар якога Вы абаранялі!” – прызнаўся футбольнаму куміру ўшачанін Аляксандр Сямёнаў. Трэба сказаць, што Міхаіл Нікіфаравіч нікому не адмовіў у сумесных фота, адказаў на пытанні, а яшчэ па-сяброўску паціснуў руку свайму ўшацкаму калегу па варатарскім амплуа Уладзіміру Скрабатуну. “Гэты эпізод застанецца ў маёй памяці на ўсё жыццё!” – не хаваў усхваляванасці той.

Паспеў чэмпіён СССР пагутарыць і з нашымі юнымі футбалістамі – магчыма, даў наказ перад стартам занальнага этапу дзіцячага турніру “Скураны мяч”, што распачаўся на новым футбольным полі адразу пасля завяршэння ўрачыстасці. Хлопчыкі з Бешанковіч, Шуміліна, Чашнікаў і Ушач дзелавіта апрабоўвалі штучны газон і нахвальвалі яго якасць. “Шчыра кажучы, не можам вам не зайздросціць. Вы цяпер, напэўна, на паўстагоддзя забяспечаны здароўем! – агучыў думкі калег чашніцкі трэнер Алег Драздоў. – Марым, каб і ў нашых райцэнтрах з’явіліся падобныя аб’екты!”

Няма сумненняў, што так яно і будзе. Бо, як слушна заўважыў на ўрачыстасці У.П.Андрэйчанка, развіццю фізкультуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў Беларусі надаецца самая вялікая ўвага.

Нашы гераічныя прадзеды падарылі нам мір і незалежнасць, далі магчымасць стваральна працаваць для далейшага росквіту роднай краіны, гадаваць разумных і здаровых дзетак. І мы не збочым з гэтага годнага шляху.

Н.БАГДАНОВІЧ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Славянский базар в Витебске
II Европейские игры
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт