• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

У цэнтры стане прыгажэй

24.10.2019

Учора на працягу дня ў цэнтры гарпасёлка не сціхаў гул бензапілаў – работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі каля скрыжавання вуліц Савецкай і Ленінскай выдалялі старыя вербы.

“Яны тут столькі гадоў раслі, цянёк стваралі ў спякотныя дні! Так добра было сядзець каля фантана на лавачцы пад дрэвам. Навошта ж знішчаць, абрэзалі б толькі дрэнныя галіны, калі патрэбна!” – спыняючыся, узрушана казалі некаторыя ўшачане. Да падобных прэтэнзій камунальнікі былі гатовы і цярпліва тлумачылі неабходнасць такой “аперацыі”. Справа ў тым, што дрэвы былі абследаваны і прызнаны аварыйнымі. “Спытай любога ўшачаніна – і ён скажа, што гэтыя вербы раслі тут спакон вякоў. Вось зірніце на спіленыя пні, яны падказваюць, што дрэвам ледзь не пад сотню гадоў. Прыглядзіцеся бліжэй і вы заўважыце, што драўніна месцамі ўжо трухлявая, падчас урагану вербы маглі ўпасці. Летам пасля моцнага ветру тут столькі галін зламаных было, што працавалі не адну гадзіну на ўборцы. Месца ж вельмі ажыўленае, матулі з малышамі тут часта гуляюць. Так што ўсё гэта толькі для бяспекі людзей”, – адзначылі работнікі лесанарыхтоўчай брыгады УП ЖКГ.

Усе 12 вербаў спілены і адпраўлены на шчапу. Вызваленая ж тэрыторыя ў будучым акультурыцца і пераўвасобіцца. Замест старых дрэў з’явяцца туі і кветкі, зараз прадумваецца праект добраўпарадкавання, каб гэтая зона стала сапраўдным упрыгожаннем.

В.КАМАРКОВА.